Беларускі дзяржаўны
тэхналагічны ўніверсітэт
Belarusian State Technological University
АВРМ
Навука
Вучэбна-метадычныя комплексы

Аддзел дыстанцыйных адукацыйных тэхналогій

  • План стварэння ЭВМК установы вышэйшай адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт» на 2022/2023 навучальны год.

    * Палажэнне аб вучэбна-метадычным комплексе па вучэбнай дысцыпліне.

    * Пералік электронных вучэбна-метадычных комплексаў, распрацаваных у БДТУ (па стане на 03.03.2023).

    * Пералік электронных вучэбна-метадычных комплексаў па дысцыплінах перападрыхтоўкі для спецыяльнасцяў Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі

    Алгарытм дзеянняў па стварэнні, сцвярджэнні і рэгістрацыі ЭВМК

    Электронны вучэбна – метадычны комплекс (ЭВМК) - цэласная сукупнасць электронных навучальных выданняў, неабходных для правядзення ўсіх відаў заняткаў па пэўнай вучэбнай дысцыпліне.

    1. Афармленне ЭВМК у адпаведнасці з Палажэннем, якія ўключаюць:

    а) асноўныя элементы:

    - тытульны ліст;

    - тлумачальная запіска (мэты, асаблівасці структуравання і падачы вучэбнага матэрыялу, рэкамендацыі па арганізацыі работы з ЭВМК);

    б) раздзелы:

    - тэарэтычны (электронныя матэрыялы для тэарэтычнага вывучэння вучэбнай дысцыпліны ў аб'ёме, устаноўленым вучэбнымі планам і праграмай: лекцыі, прэзентацыі, навучальныя дапаможнікі і інш);

    - практычны (электронныя матэрыялы для правядзення лабараторных, практычных, семінарскіх заняткаў практычнай накіраванасці);

    - кантролю ведаў (пытанні ,заданні, тэсты па модулях і інш.);

    - дапаможны (вучэбная праграма па вучэбнай дысцыпліне, пералік электронных адукацыйных рэсурсаў, даведачныя матэрыялы, гласарый, нарматыўныя прававыя акты, відэафрагменты і інш.).

    ЭВМК павінен уключаць электронныя матэрыялы па ўсіх раздзелах і тэмах, названым у вучэбнай праграме дысцыпліны.

    Для ЭВМК ствараецца электронны курс у сістэме дыстанцыйнага навучання, у якім аўтарам-складальнікам размяшчаюцца навучальныя матэрыялы (элементы тэарэтычнага, практычнага і дапаможнага раздзелаў, а таксама раздзела кантролю ведаў). Тлумачальная запіска размяшчаецца ў СДН БДТУ ў дапаможным раздзеле. Найменне курса ў СДН павінна адпавядаць назве вучэбнай дысцыпліны.

    Па пытаннях рэгістрацыі ў СДН, стварэння электронных курсаў і іх напаўнення неабходна звяртацца ў аддзел дыстанцыйных адукацыйных тэхналогій.

     

    2. Атрыманне 2 знешніх рэцэнзій: ад кафедры іншай установы вышэйшай адукацыі і спецыяліста ў адпаведнай галіне ведаў, па магчымасці – прадстаўніка арганізацыі – заказчыка кадраў.

    3. Узгадненне. Пры наяўнасці двух станоўчых рэцэнзій ЭВМК узгадняецца загадчыкам кафедры, дэканам факультэта і накіроўваецца ў аддзел дыстанцыйных адукацыйных тэхналогій цэнтра арганізацыі адукацыйнай дзейнасці з прыкладаннем наступных дакументаў:

    * тлумачальнай запіскі з тытульным лістом (узор),

    * 2 рэцэнзій (патрабаванні),

    * выпіскі з пратакола пасяджэння кафедры (узор).

    У тлумачальнай запісцы абавязкова паказваецца памер ЭВМК (у Мб) для афармлення заяўкі на яго дзяржаўную рэгістрацыю і адрас спасылкі на электронны курс у сістэме дыстанцыйнага навучання БДТУ.

    4 . Зацвярджэнне. Навукова-метадычны савет БДТУ разглядае, сцвярджае і рэкамендуе ЭВМК да выкарыстання ў адукацыйным працэсе. Рашэнне афармляецца пратаколам, нумар і дата якога паказваецца на тытульным лісце тлумачальнай запіскі ЭВМК.

    5. Дзяржаўная рэгістрацыя. Пасля зацвярджэння ЭВМК аддзелам дыстанцыйных адукацыйных тэхналогій запаўняецца заяўка на ўнясенне яго ў Дзяржаўны рэгістр інфармацыйных рэсурсаў Беларусі РУП «Цэнтр лічбавага развіцця» і звесткі аб ЭВМК заносяцца ў рэестр ЭВМК універсітэта.

    Распрацоўнікам выдаецца копія пасведчання аб уключэнні ЭВМК ў Дзяржаўны рэгістр інфармацыйных рэсурсаў.

 

У Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце распрацоўваюцца трохмерныя сімулятары лабараторных установак з выкарыстаннем праграмы 3D-мадэлявання 3ds MAX, міжплатформеннага асяроддзя распрацоўкі Unity і мовы праграмавання C#. Сімулятары выкарыстоўваюцца пры вывучэнні розных навучальных дысцыплін.

Мультымедыйныя электронныя вучэбна-метадычныя комплексы даступныя ў бібліятэцы, на кафедрах, у лакальнай сетцы ўніверсітэта, а таксама ў сістэме дыстанцыйнага навучання БДТУ.

Распрацоўка ЭВМК ва ўніверсітэце ажыццяўляецца на падставе артыкула 86 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, у адпаведнасці з Палажэннем аб вучэбна-метадычным комплексе на ўзроўні вышэйшай адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 08.11.2022 № 427 і палажэннем аб вучэбна-метадычным комплексе па вучэбнай дысцыпліне, зацверджаным загадам рэктара БДТУ ад 28.02.2023 № 116.

Распрацоўка ЭВМК па вучэбных дысцыплінах штогод плануецца кафедрамі і ўносіцца ў індывідуальныя планы выкладчыкаў, у план работы кафедры і факультэта.

Прапановы аб стварэнні ЭВМК прадстаўляюцца загадчыкамі кафедрамі штогод да 30 мая ў аддзел дыстанцыйных адукацыйных тэхналогій цэнтра арганізацыі адукацыйнай дзейнасці па форме прыкладання 2. План узгадняецца дэканамі факультэтаў, разглядаецца на навукова-метадычным Савеце ўніверсітэта і зацвярджаецца прарэктарам па вучэбнай рабоце да 1 жніўня.

________________________________________

* План стварэння ЭВМК установы вышэйшай адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт» на 2021/2022 навучальны год.

* План стварэння ЭВМК установы вышэйшай адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт» на 2020/2021 навучальны год.

* План стварэння ЭВМК установы вышэйшай адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт» на 2019/2020 навучальны год (са зменамі ад 27.09.2019).

* План стварэння ЭВМК установы вышэйшай адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт» на 2018/2019 навучальны год.