Беларускі дзяржаўны
тэхналагічны ўніверсітэт
Belarusian State Technological University
АВРМ
Навука
Спецыялізаваныя модулі

У адпаведнасці з канцэпцыяй аптымізацыі структуры і аб'ёму сацыяльна-гуманітарных дысцыплін ва ўстановах вышэйшай адукацыі, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 22.03.2012 і парадкам адбору студэнтамі БДТУ спецыялізаваных модуляў для навучання, зацверджаным рэктарам БДТУ 30.08.2013, студэнт мае права ў мажах навучальнага часу вывучаць толькі адзін з некалькіх спецыялізаваных модуляў, прапанаваных вучэбнымі планамі.

Студэнты 1-га курса могуць выбраць для навучання ў другім семестры адзін з двух спецыялізаваных модуляў:

* студэнты спецыяльнасцяў «Тэхналогія лекавых прэпаратаў» і Ббіятэхналогія»- спецыялізаваны модуль «Гісторыя грамадскай думкі Беларусі »або спецыялізаваны модуль «Гісторыя сусветнай культуры»;

* студэнты асноўных спецыяльнасцяў-спецыялізаваны модуль «Этыка і эстэтыка», спецыялізаваны модуль «Гісторыя сусветнай культуры», «Філасофскія асновы стратэгіі ўстойлівага развіцця» «Асобасна-прафесійнае развіццё спецыяліста».

Студэнты 2-га курса ў трэцім семестры маюць права вывучаць дысцыпліну «Асновы тэхналогій брэндынгу ў выдавецкай справе».

Студэнты 2-га курса могуць выбіраць для вывучэння ў чацвёртым семестры адзін з двух спецыялізаваных модуляў: «Этыка і эстэтыка»або «Філасофскія асновы стратэгіі ўстойлівага развіцця».

Студэнты 2-га курса таксама могуць выбраць для навучання ў пятым-шостым семестрах адзін з двух спецыялізаваных модуляў:

* "Тэорыя галіновых рынкаў" або "Сацыялогія арганізацыі";

* "Асновы правоў і свабод чалавека "або"Дзяржаўная палітыка і адміністрацыя".

Пісьмовую заяву аб выбары таго ці іншага модуля неабходна падаваць на імя дэкана факультэта. У выпадку адсутнасці заявы рашэнне аб вывучэнні студэнтам таго ці іншага спецыялізаванага модуля будзе прымацца дэканатам з улікам колькасці студэнтаў у сфарміраваных групах.

Апісанне спецыялізаваных модуляў па выбары студэнта:

* Дзяржаўная палітыка і кіраванне

* Гісторыя грамадскай думкі Беларусі

* Гісторыя сусветнай культуры

* Асновы правоў і свабод чалавека

* Асновы тэхналогій брэндынгу ў выдавецкай справе

* Сацыялогія арганізацыі

* Тэорыя галіновых рынкаў

* Філасофскія асновы стратэгіі ўстойлівага развіцця

* Этыка і эстэтыка

* Асобасна-прафесійнае развіццё спецыяліста

* Культуралогія

* Гісторыя сусветнай культуры

• Логіка

• Паліталогія

• Сацыялогія