Беларускі дзяржаўны
тэхналагічны ўніверсітэт
Belarusian State Technological University
АВРМ
Навука
Гісторыя

1 чэрвеня 1930 г. на аснове ляснога факультэта Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі быў створаны Лясны інстытут, урачыстае адкрыццё якога адбылося 1 кастрычніка ў Гомелі. Перад новай тэхнічнай вышэйшай установай адукацыі рэспублікі была пастаўлена задача па падрыхтоўцы інжынерных кадраў для лясной гаспадаркі, лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці.

У 1934 г. Лясны інстытут перайменаваны ў Беларускі лесатэхнічны інстытут, і ў 1935 годзе яму прысвоена імя С. М. Кірава.

У сувязі з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ў 1941 г. інстытут быў эвакуіраваны ў Свярдлоўск і ўключаны ў склад Уральскага лесатэхнічнага інстытута. Пасля вызвалення Гомеля ў 1944 г. ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў інстытут вярнуўся ў Беларусь. У жніўні 1946 г. пераехаў у Мінск.

У 1961 г. у сувязі з хуткім развіццём хімічнай прамысловасці інстытуту была даручана падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй для хімічнага комплексу, і ён быў перайменаваны ў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава.

У год свайго 50-годдзя за значныя дасягненні ў падрыхтоўцы інжынерных і навуковых кадраў, а таксама за развіццё навуковых даследаванняў БТІ імя С. М. Кірава Указам Прэзідыума Вярхоўнай Рады СССР ад 20 кастрычніка 1980 г. быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

У 1988 г. за поспехі ў рабоце Савет Міністраў СССР уключыў інстытут у лік вядучых ВНУ краіны.

Сапраўдны росквіт тэхналагічнага інстытута пачаўся ў канцы 1980-х гг.: развівалася навука, адкрываліся новыя спецыяльнасці, паляпшалася матэрыяльная база, укамплектоўваліся ўнікальным абсталяваннем лабараторыі. У 1993 г. Урад Беларусі прыняў рашэнне аб перайменаванні інстытута ў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт.

Пашырылася сфера тэхналагічных кампетэнцый: універсітэт пачаў падрыхтоўку спецыялістаў у галіне паліграфічных вытворчасцей і абсталявання, апрацоўкі інфармацыі і выдавецкай справы, нафтахімічнага сінтэзу, лакаў і фарбаў, прамысловай экалогіі, біяэкалогіі, сертыфікацыі, аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў, біятэхналогіі, лекавых прэпаратаў, парфумерна-касметычных прадуктаў, энергаэфектыўных тэхналогій, менеджменту, маркетынгу і інш.

У 2005 г. Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь універсітэту прысвоены статус вядучай вышэйшай навучальнай установы ў лясной, хімічнай і паліграфічнай сферах.

У 2007 г. рашэннем Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў Беларускаму дзяржаўнаму тэхналагічнаму ўніверсітэту прысвоены статус базавай ВНУ СНД па адукацыі ў галіне лясной гаспадаркі і лясной прамысловасці.

У 2009 г. БДТУ першым сярод навучальных устаноў краіны ўвёў сістэму менеджменту якасці адукацыі, якая адпавядае патрабаванням беларускай сістэмы сертыфікацыі СТБ ISO 9001-2009 і нямецкай сістэмы сертыфікацыі DIN EN ISO 9001:2008.

У 2010 г. універсітэт адзначыў свой 80-гадовы юбілей, і за асаблівыя дасягненні ў сацыяльна-культурным развіцці, шматгадовую плённую дзейнасць па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў узнагароджаны Ганаровым дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь.

20 красавіка 2011 г. Беларускаму дзяржаўнаму тэхналагічнаму ўніверсітэту ўручана Прэмія Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці.

У сакавіку 2015 г. БДТУ выдадзена пасведчанне аб атэстацыі на 5 гадоў і пацверджана яго дзяржаўная акрэдытацыя на адпаведнасць тыпу ўніверсітэта.

11 красавіка 2016 г. загадам № 112 рэктара БДТУ Войтава І.В. факультэт выдавецкай справы і паліграфіі перайменаваны ў факультэт прынттэхналогій і медыякамунікацый.

У мэтах аптымізацыі кіравання адукацыйнай і навуковай дзейнасцю, павышэння ўзроўню падрыхтоўкі спецыялістаў па замежных мовах на базе кафедры замежных моў створана кафедра міжкультурных камунікацый і тэхнічнага перакладу (загад рэктара БДТУ Войтава І.В. ад 26 красавіка 2016 г. № 136).

3 лістапада 2016 г. падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, адукацыі і падрыхтоўкі кадраў паміж НАН Беларусі і БДТУ.

22 лістапада 2016 г. загадам рэктара БДТУ Войтава І.В №331 кафедра менеджменту і эканомікі прыродакарыстання пераўтворана ў кафедру менеджменту, тэхналогій бізнесу і ўстойлівага развіцця.

У мэтах пашырэння адукацыйнага супрацоўніцтва з замежнымі краінамі 9 снежня 2016 г. з Таджыкскім нацыянальным універсітэтам падпісаны Дагавор аб адкрыцці факультэта хімічнай тэхналогіі ТНУ-БДТУ і арганізацыі навучання таджыкскіх грамадзян па спецыяльнасцях «Хімічная тэхналогія неарганічных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў», «Хімічная тэхналогія арганічных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў», «Тэхналогія электрахімічных вытворчасцей», «Ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў», «Фізіка-хімічныя метады і прыборы кантролю якасці прадукцыі».

У мэтах прывядзення выкладчыцкай і навуковай дзейнасці кафедраў у адпаведнасці са структурай спецыяльнасцей універсітэта загадам рэктара БДТУ Войтава І.В. № 235 ад 15 чэрвеня 2017 г. кафедра інфармацыйных сістэм і тэхналогій рэарганізавана са стварэннем дзвюх кафедр: кафедры інфармацыйных сістэм і тэхналогій і кафедры праграмнай інжынерыі з прысваеннем ім статусу выпускаючых кафедр; кафедра тэхналогіі нафтахмічнага сінтэзу і перапрацоўкі палімерных матэрыялаў рэарганізавана са стварэннем дзвюх кафедр: кафедры палімерных кампазіцыйных матэрыялаў і кафедры нафтагазаперапрацоўкі і нафтахіміі з прысваеннем ім статусу выпускаючых кафедр.

У 2017 г. у межах работы, накіраванай на ўдасканаленне структуры БДТУ і аптымізацыі кадравага складу ўніверсітэта былі створаны наступныя кафедры:

• кафедра турызму, прыродакарыстання і паляўніцтвазнаўства з прысваеннем ёй статусу выпускаючай кафедры (створана загадам рэктара БДТУ № 279 ад 4 верасня 2017 г. шляхам аб’яднання кафедры паляўніцтвазнаўства і кафедры турызму і прыродакарыстання);

• кафедра лясных машын, дарог і тэхналогіі лесапрамысловай вытворчасці з прысваеннем ёй статусу выпускаючай кафедры (створана загадам рэктара БДТУ Войтава І.В. № 279 ад 4 верасня 2017 г. шляхам аб’яднання кафедры лясных дарог і арганізацыі вывазкі драўніны і кафедры лясных машын і тэхналогіі лесанарыхтовак );

• кафедра матэрыялазнаўства і праектавання тэхнічных сістэм з прысваеннем ёй статусу выпускаючай кафедры (створана загадам рэктара БДТУ Войтава І.В. № 279 ад 4 верасня 2017 г. шляхам аб’яднання кафедры матэрыялазнаўства і тэхналогіі металаў і кафедры дэталей машын і пад’ёмна-транспартных прылад);

• кафедра механікі і канструявання з прысваеннем ёй статусу выпускаючай кафедры (створана загадам рэктара БДТУ Войтава І.В. № 279 ад 4 верасня 2017 г. шляхам аб’яднання кафедры механікі матэрыялаў і канструкцый і кафедры тэарэтычнай механікі);

• кафедра эканомікі і кіравання на прадпрыемствах з прысваеннем ёй статусу выпускаючай кафедры (створана загадам рэктара БДТУ Войтава І.В. № 279 ад 4 верасня 2017 г. шляхам аб’яднання кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемствах і кафедры статыстыкі, бухгалтарскага ўліку, аналізу і аўдыту);

• кафедра хіміі, тэхналогіі электрахімічных вытворчасцей і матэрыялаў электроннай тэхнікі з прысваеннем ёй статусу выпускаючай кафедры (створана загадам рэктара БДТУ Войтава І.В. № 350 ад 27 кастрычніка 2017 г. шляхам аб’яднання кафедры хіміі, тэхналогіі электрахімічных вытворчасцей і матэрыялаў электроннай тэхнікі і кафедры і неарганічнай хіміі);

• кафедра фізічнай, калоіднай і аналітычнай хіміі з прысваеннем ёй статусу агульнатэхнічнай кафедры (створана загадам рэктара БДТУ Войтава І.В. № 350 ад 27 кастрычніка 2017 г. шляхам аб’яднання кафедры аналітычнай хіміі і кафедры фізічнай і калоіднай хіміі).

У 2017 г. універсітэт пачаў актыўную работу па ўмацаванні і пашырэнні навуковых і дзелавых сувязей са сваімі даўнімі партнёрамі, а таксама па пошуку новых арганізацый-партнёраў, сфер узаемадзеяння і перспектыўных праектаў. З гэтай мэтай у наступныя гады быў праведзены шэраг маштабных форумаў. Першым з іх стаў V Міжнародны водны форум «Водныя рэсурсы і клімат», які прайшоў на базе БДТУ 5-6 кастрычніка 2017 г.

9 студзеня 2018 г. падпісаны Дагавор паміж БДТУ, Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэтам і Магілёўскім дзяржаўным універсітэтам харчавання аб стварэнні Адзінага рэспубліканскага навучальна-навукова-вытворчага тэхналагічнага кластара.

У мэтах павышэння эфектыўнасці дзейнасці нафтахімічнага комплексу Рэспублікі Беларусь, забеспячэння навукова-тэхнічнага суправаджэння стратэгічнага развіцця прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у склад канцэрна «Белнафтахім», загадам рэктара БДТУ Войтава І.В. № 174 ад 19 красавіка 2018 г. на базе БДТУ створаны Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр нафтахімічных тэхналогій і вытворчасцей.

19 красавіка 2018 г. адбылося адкрыццё ў БДТУ «Цэнтра кітайскай мовы і культуры».

27-30 лістапада 2018 г. на базе БДТУ праведзены I Міжнародны навукова-тэхнічны форум па хімічных тэхналогіях і па нафтагазаперапрацоўцы (НАФТЭХІМІЯ – 2018).

5 чэрвеня 2019 г. ва ўніверсітэце адбылася міжнародная Навукова-практычная канферэнцыя «Прыродакарыстанне і экалагічныя рызыкі».

5-6 верасня 2019 г. у БДТУ праведзены сумеснае пасяджэнне Вышэйшага Акадэмічнага Савета і Прэзідыума Еўразійскай Акадэміі Горных Навук і міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Сучасны стан і напрамкі развіцця тэхналогій, машыннага і апаратнага забеспячэння, эколага-бяспечнага прыродакарыстання і перапрацоўкі прамысловых комплексаў на тэрыторыі Еўразійскай эканамічнай прасторы».

16-18 кастрычніка 2019 г. БДТУ стаў месцам правядзення II Міжнароднага навукова-тэхнічнага форуму па хімічных тэхналогіях і нафтагазаперапрацоўцы «НАФТЭХІМІЯ - 2019».

У 2020 г. універсітэт пачаў набор на дзве новыя спецыяльнасці I ступені вышэйшай адукацыі – 1-48 01 06 «Прамысловая водападрыхтоўка і водаачыстка» і 1-46 01 01 «Лясная інжынерыя і лагістычная інфраструктура ляснога комплексу (па напрамках)».

З 30 лістапада па 4 снежня 2020 г. БДТУ урачыста адзначыў свой 90-гадовы юбілей цыклам маштабных мерапрыемстваў, які атрымаў назву «Інавацыйны тыдзень». У межах «Інавацыйнага тыдня» ва ўніверсітэце адбыліся II Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Сучасныя праблемы лесааховы і шляхі іх вырашэння» (30 лістапада –1 снежня 2020 г.), ΙI студэнцкая алімпіяда «Кіраванне якасцю», прымеркаваная да 25-годдзя ўтварэння кафедры фізіка-хімічных метадаў сертыфікацыі прадукцыі» (30 лістапада 2020 г.), Навукова-практычная канферэнцыя «Развіццё інавацыйнай адукацыйнай мадэлі «Універсітэт 3.0» (1 снежня 2020 г.), III Міжнародны форум «НАФТЭХІМІЯ–2020» (2-3 снежня 2 г.), а таксама Міжнародная канферэнцыя «Інавацыйныя сілікатныя і тугаплаўкія неметалічныя матэрыялы і вырабы: уласцівасці, будова, спосабы атрымання» да 85-годдзя арганізацыі інжынернай адукацыі ў галіне сілікатных матэрыялаў Беларусі і кафедры тэхналогіі шкла і керамікі БДТУ, круглы стол па разнапланавай тэматыцы (лясная гаспадарка, устойлівае прыродакарыстанне; лясная інжынерыя; хімічныя тэхналогіі, прамысловая экалогія і ахова навакольнага асяроддзя; IT-тэхналогіі і аўтаматызацыя, паліграфія і медыякамунікацыі; бія- і нанатэхналогіі, новыя матэрыялы; эканоміка і маркетынг), серыя тэматычных выставак і конкурсаў.

Падчас правядзення «Інавацыйнага тыдня» ва ўніверсітэце была урачыста адкрыта поўнасцю абноўленая «Зала гісторыі і стварэння БДТУ», а ў Негарэльскім навучальна-доследным лясгасе гасцям і супрацоўнікам універсітэта прадставілі абноўлены «Дом прыроды».

З 90-гадовым юбілеем БДТУ павіншавалі Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Лукашэнка А.Г., Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Качанава Н.І., Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Карпенка І.В.

Свае віншаванні БДТУ накіравалі Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, канцэрн «Беллеспаперапрам», Нацыянальны запаведнік «Белавежская пушча», ААТ «Нафтан», РУП «Выдавецтва "Беларускі дом друку"», Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Беларусі, ААТ «Светлагорскі ЦКК», ААТ «Беларуськалій», ААТ «Беларускі цэментны завод», ААТ «БЕЛАЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ», ААТ «Магілёўдрэў», ААТ «БМЗ – кіруючая кампанія холдынгу «БМК», Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій.

Даслалі свае цёплыя віншаванні і нашы шматлікія замежныя арганізацыі-партнёры, уключаючы Расійскі хіміка-тэхналагічны ўніверсітэт ім. Д.І.Мендзялеева, Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны тэхналагічны інстытут, Маскоўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт ім. Н.Э.Баумана, Уральскі дзяржаўны лесатэхнічны ўніверсітэт, Уральскі федэральны ўніверсітэт імя першага Прэзідэнта Расіі Б.М.Ельцына, Расійскі эканамічны ўніверсітэт ім. Г.В.Пляханава, Паўночны (Арктычны) федэральны ўніверсітэт ім. М.В.Ламаносава, Паўднёва-Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт, Паўднёва-Казахстанскі ўніверсітэт ім. М.Аўэзава, Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі, Віленскі тэхнічны ўніверсітэт ім. Гедыміна, Гданьскі тэхнічны ўніверсітэт, Бялградскі ўніверсітэт, Ташкенцкі хіміка-тэхналагічны інстытут, Каршынскі інжынерна-эканамічны інстытут, Аб’яднаны інстытут ядзерных даследаванняў, Лаянскі прафесійна-тэхнічны інстытут (КНР), Цялінскі педагагічны каледж (КНР).

Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь узнагародзіла працоўны калектыў БДТУ з нагоды яго 90-гадовага юбілею сваёй Ганаровай граматай.

У 2021 г. у БДТУ быў ажыццёўлены першы набор абітурыентаў на адукацыйныя праграмы па новых спецыяльнасцях I ступені вышэйшай адукацыі 1-47 02 01 «Прынттэхналогіі», 1-36 05 02 «Мехатронныя сістэмы і абсталяванне дрэваперапрацоўчых вытворчасцей».

1 сакавіка 2021 г. ва ўніверсітэце адкрылася ваенная кафедра, і з 1 верасня 2021 г. пачалося навучанне па 2 ваенна-ўліковых спецыяльнасцях: «Баявое прымяненне мотастралковых падраздзяленняў, часцей і злучэнняў на баявых машынах пяхоты» і «Арганізацыя агульнавайсковага тылавога забеспячэння». Пасля заканчэння ўніверсітэта і атрымання дыплома аб вышэйшай адукацыі студэнтам будзе прысвойвацца першае воінскае званне «лейтэнант запасу».

4 лістапада 2021 г. у мэтах актывізацыі дзейнасці і павышэння якасці работы ў галіне прававой аховы, інфармацыйнага забеспячэння і выкарыстання інтэлектуальнай уласнасці, аказання паслуг у сферы навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, пашырэння міжнароднага супрацоўніцтва ў рамках Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці і на аснове пагаднення, падпісанага з ДУ «Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці», на базе ўніверсітэта створаны Цэнтр падтрымкі тэхналогій і інавацый БДТУ.