Беларускі дзяржаўны
тэхналагічны ўніверсітэт
Belarusian State Technological University
АВРМ
Навука
Рэктар
Рэктарат Ганаровы рэктар


Рэктар

Каспяровіч Сяргей Антонавіч

кандыдат эканамічных навук, дацэнт

 

тэл. +375-17-343-94-32

каб. 256, корп. 4

e-mail: rector@belstu.by

 

Прыём грамадзян па асабістых пытаннях*:першая серада месяца - з 08.00 да 12.00, другая серада месяца - з 16.00 да 19.00 

* Рэктар універсітэта ажыццяўляе прыём грамадзян па асабістых пытаннях па папярэднім запісе. Запіс грамадзян на прыём па асабістых пытаннях рэктарам універсітэта ажыццяўляецца сакратаром рэктара ў пакоі 256 навучальнага корпуса № 4 або па тэлефонах 8(017)226-14-32.

Нарадзіўся ў 1976 годзе.
Скончыў з адзнакай Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
У 1998 - 2016 гг. працаваў у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце: асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемствах; намеснік дэкана, дэкан інжынерна-эканамічнага факультэта; прарэктар па вучэбнай рабоце.
З 2016 г. па студзень 2023 г. працаваў у Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь на пасадах начальніка ўпраўлення вышэйшай адукацыі, начальніка Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі.
З 31.01.2023 г. па 20.11.2025 г. – рэктар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.
З 21.11.2025 г. – рэктар Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.


С.А. Каспяровіч - вядомы навуковец-эканаміст. Напрамкі навуковых даследаванняў: міжнародная інтэграцыя адукацыйных сістэм, эканоміка адукацыі, прагназаванне развіцця эканамічных сістэм, забеспячэнне эканамічнай бяспекі суб'ектаў гаспадарання і нацыянальнай эканомікі, матэматычнае мадэляванне ўстойлівага эканамічнага развіцця.
Пры непасрэдным удзеле С.А. Каспяровіча распрацаваны праекты шэрагу заканадаўчых, нарматыўных прававых актаў, адукацыйныя стандарты новага пакалення па спецыяльнасцях прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, вышэйшай адукацыі, перападрыхтоўкі і інш.
Лаўрэат стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным.
Аўтар больш за 170 навуковых, навукова-метадычных работ, у тым ліку манаграфій, практыкумаў, навучальных дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Ажыццяўляе падрыхтоўку навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі.
Узнагароджаны Падзякай Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам Міністэрства адукацыі "Выдатнік адукацыі", Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.