Беларускі дзяржаўны
тэхналагічны ўніверсітэт
Belarusian State Technological University
АВРМ
Навука
Прэс-служба



Прэс-служба БДТУ з'яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем і створана ў мэтах фарміравання і развіцця адзінай інфармацыйнай прасторы, шырокага асвятлення ў сродках масавай інфармацыі, уключаючы Інтэрнэт, усіх відаў дзейнасці ўніверсітэта і дасягнутых вынікаў.

Асноўнымі задачамі прэс-службы з'яўляюцца:

- Усебаковае, аб'ектыўнае і аператыўнае інфармаванне грамадскасці аб дзейнасці ўніверсітэта і яго структурных падраздзяленняў;

- развіццё ўнутранага інфармацыйнага асяроддзя, умацаванне карпаратыўнай культуры, захаванне і ўмацаванне традыцый БДТУ;

- падрыхтоўка і выпуск газеты «Тэхнолаг»;

- падрыхтоўка аператыўнай навіннай інфармацыі для размяшчэння на афіцыйным інтэрнэт-рэсурсе ўніверсітэта www.belstu.by;

- развіццё і ўмацаванне сувязяў з грамадскасцю, дзяржаўнымі органамі, прадпрыемствамі і арганізацыямі, сродкамі масавай інфармацыі;

- каардынацыя інфармацыйнага і арганізацыйнага забеспячэння афіцыйных мерапрыемстваў універсітэта (канферэнцыі ,семінары, сімпозіумы, выставы і г. д.);

- арганізацыя пастаяннага ўзаемадзеяння са структурнымі падраздзяленнямі ўніверсітэта па пытаннях інфармацыйнага асвятлення іх дзейнасці.

 

У склад прэс-службы ўваходзяць:

Начальнік прэс-службы –

Дабрахотаў Андрэй Юр'евіч

тэл. 327-10-03

каб. 244, корп. 4

Спецыяліст прэс-службы –

Стальмакоў Станіслаў Вячаслававіч

каб.120, корп.1

e-mail: pressa@belstu.by

Рэдактар прэс-службы

Санюта Валерыя Анатольеўна

каб.120, корп. 1

e-mail: pressa@belstu.by

 

Кантактная інфармацыя:

E-mail: pressa@belstu.by

Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Свярдлова, 13а-120-1.