Практыка з'яўляецца абавязковым кампанентам вышэйшай адукацыі, арганізуецца і праводзіцца універсітэтам у цесным узаемадзеянні з дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі, для якіх ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў.
Практыка падзяляецца на вучэбную і вытворчую. Вытворчая практыка ўключае практыку па спецыяльнасці і пераддыпломную практыку. Від практыкі і тэрміны ў кожным навучальным годзе вызначаюцца вучэбным планам па спецыяльнасці і размешчаны на ўкладцы «тэрміны практык» у разрэзе факультэтаў.
Задачамі вучэбнай практыкі з'яўляюцца фарміраванне ў студэнтаў практычных уменняў і навыкаў па вывучаемых вучэбных дысцыплінах, замацаванне тэарэтычных ведаў, засваенне першасных навыкаў па абранай спецыяльнасці.
Задачамі практыкі па спецыяльнасці (арганізацыйна-кіраўніцкай, вытворча-тэхналагічнай, канструктарскай, творчай, педагагічнай і іншых) з'яўляюцца набыццё студэнтамі прафесійных навыкаў па спецыяльнасці, замацаванне, пашырэнне і сістэматызацыя ведаў, атрыманых пры вывучэнні спецыяльных навучальных дысцыплін па спецыяльнасці.
Задачамі пераддыпломнай практыкі з'яўляюцца засваенне і замацаванне ведаў і ўменняў студэнтаў, атрыманых ва ўстанове вышэйшай адукацыі па ўсім курсе навучання, праверка магчымасцяў самастойнай працы будучага спецыяліста ва ўмовах канкрэтнай вытворчасці, падрыхтоўка матэрыялаў да дыпломнага праекта (дыпломнай працы).
Практыку па спецыяльнасці студэнты праходзяць у арганізацыях, якія адпавядаюць профілю адукацыі, па якім ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў. Прадпрыемствы, якія з'яўляюцца базамі практык, зацвярджаюцца рэктарам універсітэта і размешчаны на ўкладцы «Базы практык» у разрэзе факультэтаў і спецыяльнасцяў (спецыялізацый).
Практыка студэнтаў арганізуецца на падставе дагавораў, што заключаюцца універсітэтам з арганізацыямі. Бланкі дакументаў па практыцы размешчаны на ўкладцы «дакументы».
З рэестрам дагавораў па практыцы і шаблонамі загадаў можна азнаёміцца на лакальным рэсурсе вучэбна-метадычнага ўпраўлення ў раздзеле «Практыка».