Беларускі дзяржаўны
тэхналагічны ўніверсітэт
Belarusian State Technological University
АВРМ
Навука
БДТУ у рэйтынгах

Адным з паказчыкаў эфектыўнасці функцыянавання ўніверсітэта з'яўляецца яго пазіцыя ў міжнародных рэйтынгавых сістэмах. Удзел у міжнародных рэйтынгах з'яўляецца адным з напрамкаў стратэгічнага развіцця Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (БДТУ), які дазваляе эфектыўна ўключыць універсітэт у міжнароднае адукацыйнае асяроддзе, узгадніць адукацыйныя і навукова-даследчыя працэсы з міжнароднымі правіламі і стандартамі ў сферы адукацыі.

Міжнародныя рэйтынгі ўніверсітэтаў – адзін са спосабаў прыцягнення замежных абітурыентаў, а таксама значны кампанент комплексу міжнароднага маркетынгу ўніверсітэта, які садзейнічае эфектыўнаму прасоўванню міжнароднай рэпутацыі ўніверсітэта і нарошчванню экспарту адукацыйных паслуг, навуковых распрацовак, актывізацыі міжнародных сувязей.

БДТУ ўдзельнічае ў наступных рэйтынгах:

1. Webometrics;

2. 4icu (UniRank);

3. Transparent Ranking of Repositories.

Ranking Web of Universities (Webometrics) створаны ў 2004 г. і разлічваецца даследчай групай Cybermetrics, якая ўваходзіць у склад Нацыянальнай Даследчай Рады (National Research Council, CSIC) Іспаніі.

Рэйтынг заснаваны на аналізе прадстаўлення ўніверсітэта ў Інтэрнэт-прасторы і ўскосным чынам дазваляе ацаніць адукацыйныя і навукова-даследчыя дасягненні ўніверсітэтаў праз параўнанне іх сайтаў.

Асноўная задача Webometrics - матываваць навучальныя ўстановы публікаваць якасныя высокацытаваныя работы, ствараць істытуцыянальныя рэпазітарыі адкрытага доступу і размяшчаць там артыкулы, кнігі, навучальныя і вучэбна-метадычныя матэрыялы, матэрыялы канферэнцый, справаздачы, дысертацыі і іншыя віды дакументаў.

 

Методыка разліку Webometrics засноўваецца на чатырох індыкатарах з рознай вагай:

• прысутнасць (Presence) - агульная колькасць вэб-старонак галоўнага дамена, у адпаведнасці з Google, уключаючы ўсе паддамены і "багатыя файлы" у фармаце PDF - вага 5%;

• уплыў (Impact) - колькасць знешніх спасылак на старонкі сайта універсітэта па дадзеных з двух найбольш важных пастаўшчыкоў інфармацыі: Majestic SEO і ahrefs (выкарыстоўваецца большае значэнне) - вага 50%;

• адкрытасць (Openness) - колькасць цытат з топу 10 аўтараў (за выключэннем першага) у адпаведнасці з Google Scholar - вага 10%;

• акадэмічная якасць (Excellence) - колькасць работ сярод лепшых 10% найбольш цытуемых у 26 дысцыплінах для пяцігадовага перыяду па дадзеных Scimago - вага 35%.

Рэйтынг універсітэтаў публікуецца кожныя паўгода (у студзені і ліпені).

Па стане на студзень 2021 года БДТУ у рэйтынгу Webometrics займае:

• у Рэспубліцы Беларусь - 7 месца;

• у свеце - 4389.

Актуальная інфармацыя аб пазіцыі БДТУ ў рэйтынгу даступна на сайце Webometrics.

 

UNIRANK

Сайт 4icu (Four International Colleges & Universities) - база дадзеных, якая сістэматызуе звесткі аб навучальных установах 200 дзяржаў.

У рэйтынгу, сфарміраваным 4ICU, удзельнічаюць 47 ВНУ Рэспублікі Беларусь. Рэсурс пры складанні рэйтынгу кіруецца індэксам цытуемасці навуковых артыкулаў, апублікаваны ўніверсітэтам у міжнароднай інтэрнэт-прасторы.

Рэйтынг UniRank (4icu) вызначаецца папулярнасцю і наведвальнасцю сайтаў 13000 універсітэтаў і каледжаў.

Гэты рэйтынг выдаецца з мая 2005 года.

З таго часу метадалогія рэйтынгу была перыядычна дапрацавана з мэтай забеспячэння лепшых вынікаў.

Бягучы рэйтынг вылічаецца па спецыяльнай формуле на аснове дадзеных наступных вэб-метрык:

1. Moz Domain Authority (паказвае на колькасць і якасць знешніх спасылак на сайт па дадзеных пошукавай сістэмы Google).

2. Alexa Global Rank (гэты паказчык улічвае колькасць наведвальнікаў і колькасць прагледжаных імі старонак у сістэме Alexa).

3. SimilarWeb Global Rank.

4. Majestic Referring Domains (паказвае на колькасць і якасць знешніх спасылак на сайт па дадзеных пошукавай сістэмы Majestic).

5. Majestic Trust Flow - (струмень даверу) вызначае сілу спасылак, якія размешчаны на сайце.

У беларускі рэйтынг UniRank увайшло 47 устаноў вышэйшай адукацыі.

Па стане на студзень 2020 года БДТУ у рэйтынгу UniRank (4icu) займае:

• у Рэспубліцы Беларусь - 6 месца;

• у свеце - 3353.

Актуальную інфармацыю аб пазіцыі БДТУ у міжнародным рэйтынгу UniRank можна паглядзець на сайце рэйтынга.

 

Transparent Ranking of Repositories

Электронная бібліятэка БДТУ створана ў красавіку 2017 года і ўяўляе сабой электронны архіў, які забяспечвае доўгачасовае надзейнае захоўванне, распаўсюджванне і бясплатны доступ да паўнатэкставых публікацый навуковага, адукацыйнага і метадычнага прызначэння. Матэрыялы размешчаны ў Электроннай бібліятэцы БДТУ для свабоднага выкарыстання. Дапускаецца капіраваць, цытаваць матэрыялы выключна ў некамерцыйных мэтах з абавязковым указаннем аўтара твора і гіперспасылкі на Электронную бібліятэку БДТУ.

Электроннай бібліятэцы БДТУ прысвоены Міжнародны стандартны серыйны нумар ISSN 2522-4638. Тым самым Электронная бібліятэка БДТУ атрымала статус паўнавартаснага электроннага выдання, у якім можна публікаваць вынікі даследаванняў як у першакрыніцы, нароўні з друкаванымі перыядычнымі выданнямі.

Электронная бібліятэка БДТУ уваходзіць у першую тысячу рэпазітараў свету і па выніках Transparent Ranking of Repositories 2023 года (люты) знаходзіцца на 161 месцы сярод інстытуцыйных рэпазітараў у свеце і займае 3 пазіцыю ў Рэспубліцы Беларусь.