Рэктар
ВОЙТАЎ Ігар Вітальевіч
д.т.н., прафесар
тэл. +375-17-399-46-21, +375-17-232-32-78
каб. 256, корп. 4
e-mail: rector@belstu.by
Прыём грамадзян па асабістых пытаннях*:
1-ы і 2-і панядзелак месяца - з 8.00 да 12.00
* Рэктар універсітэта ажыццяўляе прыём грамадзян па асабістых пытаннях па папярэднім запісе. Запіс грамадзян на прыём па асабістых пытаннях рэктарам універсітэта ажыццяўляецца сакратаром рэктара ў пакоі 256 навучальнага корпуса № 4 або па тэлефонах 8(017)226-14-32, 8(017)399-46-21.
Дата нараджэння: 15 жніўня 1961 г.
Месца нараджэння: г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Валоданне мовамі: Англійская
Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут (1983 г., спецыяльнасць - гідратэхнічнае будаўніцтва рачных збудаванняў і гідраэлектрастанцый)
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (1996 г., спецыяльнасць - дзяржаўнае кіраванне)
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (аспірантура)
Працоўная дзейнасць:
1978 - 1983 гг. Студэнт Беларускага політэхнічнага інстытута
1983 - 1984 гг. Інжынер у Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў Міністэрства меліярацыі і воднай гаспадаркі СССР
1984 - 1993 гг. Дзяржаўны камітэт па ахове прыроды БССР (займаемыя пасады: старшы інжынер, галоўны інспектар, галоўны спецыяліст аддзела эканомікі і арганізацыі прыродакарыстання)
1994 - 2002 гг. Першы намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
2002 - 2005 гг. прарэктар па эканоміцы і камерцыйнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
Са студзеня 2005 г. па 25 чэрвеня 2009 г. намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (у рангу намесніка Міністра).
З 26 чэрвеня 2009 г. па кастрычнік 2013 г. старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (у рангу Міністра)
З лютага 2014 па сакавік 2016 прарэктар па вучэбнай рабоце і міжнародным навуковым і адукацыйным супрацоўніцтве Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта
З сакавіка 2016 г. па цяперашні час рэктар Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта
Навуковыя інтарэсы:
Геаэкалогія і геатэхналогіі;
Ахова навакольнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў;
Кіраванне і ахова вадазбораў рэк і вадаёмаў; Арганізацыя маніторынгу стану і змен навакольнага асяроддзя;
Кантроль забруджвання прыроднага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў;
Экалагічная сертыфікацыя і экспертыза; Аўтаматызаваныя сістэмы аховы навакольнага асяроддзя;
Тэхналогіі нарміравання антрапагенных нагрузак, устойлівага развіцця, эколага-эканамічнай ацэнкі прыродных рэсурсаў; Распрацоўка прыярытэтаў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі;
Тэхналагічнае прагназаванне.
Публікацыі: З’яўляецца аўтарам звыш 470 публікацый, у тым ліку 26 манаграфій, каля 150 навуковых і аналітычных артыкулаў, звыш 50 метадычных і вучэбна-метадычных работ.
Жанаты, мае дачку