25 лістапада 2024 года у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце адбылася сустрэча рэктара Ігара Войтава з дэлегацыяй Чжэцзянскага ўніверсітэта Шужэнь на чале з рэктарам Лі Лу.
З беларускага боку ў сустрэчы прынялі ўдзел прарэктар па вучэбнай рабоце Андрэй Гаўрылюк, начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Вольга Рогава, начальнік аддзела па працы з замежнымі грамадзянамі Алена Януковіч.
Бакі абмяняліся інфармацыяй аб адукацыйнай і навукова-даследчай дзейнасці, якая праводзіцца ва ўніверсітэтах. Былі прадстаўлены відэаматэрыялы і прэзентацыі, адбыўся абмен думкамі па пытаннях супрацоўніцтва, у тым ліку ў кантэксце падрыхтоўкі магістрантаў і аспірантаў на базе БДТУ з ліку грамадзян КНР. У ходзе абмеркавання кітайскі бок праявіў зацікаўленасць да развіцця супрацоўніцтва па пяці напрамках навучання: Ландшафтны дызайн, матэрыялазнаўства, экалагічная інжынерыя, біятэхналогіі і развіццё штучнага інтэлекту.
Рэктар кітайскага ўніверсітэта Лі Лу ўнёс прапанову на наступны год запланаваць візіт у адказ дэлегацыі БДТУ ў Чжэцзянскі ўніверсітэт Шужэнь, а таксама дамовіцца па абмене вопытам паміж выкладчыкамі і сумеснымі навуковымі распрацоўкамі. Бакі прынялі рашэнне распрацаваць дарожную карту аб узаемадзеянні.
Рэктар БДТУ Ігар Войтаў і рэктар Чжэцзянскага ўніверсітэта Шужэнь Лі Лу падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі і навукі, які прадугледжвае акадэмічныя абмены студэнтаў і выкладчыкаў, а таксама правядзенне сумесных навукова-даследчых праектаў.
Кітайская дэлегацыя азнаёмілася з экспанатамі ксілатэкі БДТУ.