30 студзеня 2025 г. адбыўся візіт дэлегацыі БДТУ на чале з рэктарам Ігарам Войтавым у Маскоўскі авіяцыйны інстытут (Нацыянальны даследчы ўніверсітэт). Члены дэлегацыі азнаёміліся з матэрыяльна-тэхнічнай базай і абсталяваннем лабараторый універсітэта.
Рэктар БДТУ Ігар Войтаў правёў перамовы з рэктарам МАІ Міхаілам Пагасянам. Былі абмеркаваны пытанні ўзаемадзеяння ў навуковай і адукацыйнай сферах, у тым ліку і па распрацоўцы адукацыйных праграм у межах новай спецыяльнасці «Вытворчасць і тэхналогія беспілотных авіяцыйных комплексаў», адкрытай у БДТУ ў 2024 годзе.
Апублікавана: 05.02.2025