Беларускі дзяржаўны
тэхналагічны ўніверсітэт
Belarusian State Technological University
АВРМ
Навука
Запуск беларуска-кітайскай праграмы па праграмнай інжынерыі

Адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця сумеснай беларуска-кітайскай адукацыйнай праграмы па праграмнай інжынерыі.

Рэктар БДТУ Ігар Войтаў прыняў удзел у мерапрыемстве ў Гуанчжоу, прысвечаным старту вучобы 47 першакурснікаў па ўнікальнай схеме «3+1».
7 лістапада 2025 года ў горадзе Гуанчжоу (Кітайская Народная Рэспубліка) адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця навучальнага года 2025/2026 для студэнтаў першай сумеснай адукацыйнай праграмы паміж Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэтам (БДТУ) і Гуандунскім прафесійна-тэхнічным каледжам камунікацый.

У знакавым мерапрыемстве, якое азнаменавала новы этап у міжнародным супрацоўніцтве БДТУ, прынялі асабісты ўдзел рэктар універсітэта Ігар Войтаў і начальнік аддзела каардынацыі сумесных адукацыйных праграм і вучэбнай працы з замежнымі грамадзянамі Алена Януковіч. З кітайскага боку бралі ўдзел прарэктар Гуандунскага прафесійна-тэхнічнага каледжа камунікацый Сюн Цзяі, дырэктар інстытута паслядыпломнай адукацыі Чэнь Шаофэн, Сакратар партыйнага камітэта інстытута інфарматыкі Чэнь Сюцзюнь, Дырэктар Інстытута інфарматыкі Юй Мінянь, начальнік аддзела міжнароднага абмену Лю Гуй.
Праграма рэалізуецца па спецыяльнасці "Праграмная інжынерыя" і арганізавана па ўнікальнай схеме "3 +1". У верасні 2025 года паспяхова завяршыўся набор на першы курс, які склаў 47 чалавек. На працягу першых трох гадоў навучання ў Кітаі студэнты будуць асвойваць дысцыпліны па навучальных планах, узгодненых з БДТУ. Пасля паспяховага завяршэння гэтага этапа яны атрымаюць сертыфікат аб  вышэйшай адукацыі Гуандунскага прафесійна-тэхнічнага каледжа камунікацый.
Завяршальны чацвёрты год навучання пройдзе ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце ў Мінску. Па выніках выпускнікам будзе прысвоена ступень бакалаўра і ўручаны дыплом БДТУ дзяржаўнага ўзору. Гэта адкрыаае для іх шырокія далягляды для наступнага навучання, у тым ліку па праграмах магістратуры БДТУ.

Выступаючы на цырымоніі, рэктар БДТУ Ігар Войтаў падкрэсліў стратэгічную важнасць гэтага праекта: «Запуск гэтай сумеснай праграмы - гэта не толькі важны крок у інтэрнацыяналізацыі нашай адукацыі, але і практычны ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных IT-спецыялістаў, запатрабаваных як у Беларусі, так і ў Кітаі. Мы аб'ядноўваем моцныя бакі нашых навучальных устаноў, каб даць студэнтам актуальныя веды, міжнародны досвед і бліскучыя кар'ерныя перспектывы ў адной з самых дынамічных галін эканомікі».
Адкрыццё гэтай праграмы ўмацоўвае пазіцыі БДТУ на міжнароднай арэне і садзейнічае развіццю акадэмічных і культурных сувязей паміж Беларуссю і Кітаем.



Апублікавана: 14.11.2025