
У пятніцу, 23 мая 2025 г., адбылася сустрэча рэктара Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Ігара Войтава з Паслом Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў у Рэспубліцы Беларусь Яго правасхадзіцельствам Ібрагімам Салімам Махамедам Аль-Мушаррахам. З беларускага боку ў сустрэчы прымалі ўдзел прарэктар па вучэбнай рабоце Андрэй Гаўрылюк, прарэктар па навуковай рабоце Вячаслаў Флэйшэр, дырэктар Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Мікалай Гундзіловіч, начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Вольга Рогава, начальнік аддзела каардынацыі сумесных адукацыйных праграм і вучэбнай працы з замежнымі грамадзянамі Алена Януковіч, старшы выкладчык кафедры менеджменту, тэхналогій бізнесу і ўстойлівага развіцця Бахед Хайдэр Азіз Бахед.


Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы. У ходзе перагавораў былі закрануты пытанні супрацоўніцтва ў галіне падрыхтоўкі замежных спецыялістаў у БДТУ. Ігар Войтаў падкрэсліў, што ўніверсітэт гатовы пачаць сумесную працу па падрыхтоўцы эмірацкіх спецыялістаў у сферы распрацоўкі, стварэння і эксплуатацыі беспілотных лятальных апаратаў (БПЛА). Кіраўнік універсітэта адзначыў, што БДТУ мае значны вопыт у падрыхтоўцы спецыялістаў па эксплуатацыі беспілотных комплексаў. Універсітэтам падрыхтавана ўжо больш за 1000 спецыялістаў у галіне кіравання БПЛА, распрацавана неабходная дакументацыя – навучальныя праграмы, дапаможнікі, падрыхтаваны навучальныя класы і пляцоўка для навучання ўпраўленнем палётаў. Увазе Ібрагіма Саліма Махамеда Аль-Мушараха таксама былі прадстаўлены спецыяльнасці, падрыхтоўка па якіх пачнецца ў бягучым годзе, у прыватнасці, «Праектаванне і тэхналогія беспілотных авіяцыйных комплексаў» і «Хімічная тэхналогія энерганасычаных матэрыялаў і вырабаў».
Рэктар БДТУ адзначыў зацікаўленасць беларускага боку ў развіцці практычнага супрацоўніцтва з эмірацкімі ўніверсітэтамі ў сферы высокіх тэхналогій. Ігар Войтаў таксама запрасіў Яго правасхадзіцельства Ібрагіма Саліма Махамеда Аль-Мушараха прыняць удзел у міжнародных навукова-тэхнічных форумах і канферэнцыях універсітэта, а таксама ўрачыстых мерапрыемствах, прымеркаваных да святкавання 95-годдзя БДТУ, якія адбудуцца восенню. Пасол ААЭ адзначыў, што супрацоўніцтва нашых краін мае даўні канструктыўны характар і ўжо перарасло ў партнёрскія адносіны, якія даюць свае практычныя плады: ідзе актыўны абмен вопытам, абмен студэнтамі, ствараюцца сумесныя вытворчасці. У цяперашні час ААЭ ўкладвае вялікія рэсурсы ў развіццё штучнага інтэлекту, лічбавых тэхналогій і БПЛА. Краіна зацікаўлена ў актыўным пашырэнні супрацоўніцтва з беларускімі ўніверсітэтамі. Ібрагім Салім Махамед Аль-Мушаррах выказаў гатоўнасць аказаць Беларускаму дзяржаўнаму тэхналагічнаму ўніверсітэту садзейнічанне ва ўсталяванні сувязей з установамі вышэйшай адукацыі ААЭ і ўмацаванні беларуска-эмірацкага супрацоўніцтва ў галіне адукацыі.
