Беларускі дзяржаўны
тэхналагічны ўніверсітэт
Belarusian State Technological University
АВРМ
Навука
Візіт дэлегацыі Рэспублікі Саюз М'янма ў БДТУ

5 лістапада 2025 года ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце адбыўся візіт дэлегацыі Генеральнага консульства Рэспублікі Саюз М'янма ў Рэспубліцы Беларусь на чале з Генеральным консулам Мо Чжо Ту.

Гэтая сустрэча стала чарговым крокам у развіцці адукацыйнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.

БДТУ даўно працуе з М'янмай, навучаючы студэнтаў з гэтай краіны. У мінулым годзе адбыўся выпуск магістрантаў, а зараз працягваюць навучанне яшчэ некалькі студэнтаў, паспяхова асвойваючы праграмы магістратуры.
Прарэктар па вучэбнай рабоце Андрэй Гаўрылюк адзначыў добрую паспяховасць м'янманскіх студэнтаў, падкрэсліўшы іх імкненне да ведаў і актыўны ўдзел у навучальным працэсе.

У сваю чаргу Мо Чжо Ту выказаў падзяку за высокую якасць падрыхтоўкі спецыялістаў і падкрэсліў, што выпускнікі БДТУ займаюць кіруючыя пасады і ўносяць значны ўклад у развіццё эканомікі сваёй краіны. Асаблівую цікавасць у м'янманскага боку выклікалі спецыяльнасці лесагаспадарчага, лесапрамысловага і хіміка-тэхналагічнага профіляў, а таксама спецыяльнасць, звязаная з праектаваннем і тэхналогіяй беспілотных апаратаў. Гэта ўказвае на намер паглыбляць супрацоўніцтва ў галіне падрыхтоўкі спецыялістаў, неабходных для развіцця эканомікі М'янмы.

БДТУ гатовы прадаўжаць работу па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў, здольных унесці ўклад у развіццё сваіх краін і рэгіёнаў.

Такія сустрэчы садзейнічаюць умацаванню сувязей паміж краінамі і пашырэнню магчымасцей для студэнтаў.


Апублікавана: 11.11.2025