Беларускі дзяржаўны
тэхналагічны ўніверсітэт
Belarusian State Technological University
АВРМ
Навука
Факультэты Абітурыентам АВРМ Партнёрам Бібліятэка Адно акно Інжынерныя класы
Навука
Візіт дэлегацыі БДТУ ў Брэсцкую вобласць


 

9 красавіка 2025 г. адбыўся візіт дэлегацыі БДТУ на чале з рэктарам універсітэта Ігарам Войтавым у г.Брэст.
У рамках візіту сумесна з Брэсцкім абласным выканаўчым камітэтам праведзены семінар па пытаннях укаранення сістэм назапашвання электрычнай энергіі (далей - СНЭЭ). Удзел у семінары прынялі кіраўнікі найбуйнейшых прадпрыемстваў Брэсцкай вобласці, а таксама прадстаўнікі Групы кампаній "1АК-GROUP".
На семінары вядучым спецыялістам МІАЦТТ БДТУ Віктарам Цюленевым прадстаўлены даклад аб эканамічнай эфектыўнасці выкарыстання СНЭЭ на прадпрыемствах розных сфер дзейнасці. Адбылася плённая дыскусія, на якой абмеркаваны практычныя пытанні ўкаранення СНЭЭ на дзейных вытворчасцях Брэсцкай вобласці.
У рамках візіту праведзена сустрэча рэктара БДТУ Войтава І.У. з Першым намеснікам старшыні брэсцкага аблвыканкама ГарадзецкімД.М. Абмеркаваны перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння БДТУ і Брэсцкай вобласці, уключаючы праект будаўніцтва ў рэгіёне прадпрыемства па вытворчасці інавацыйнай прадукцыі ў сферы сельскай гаспадаркі, а таксама мадэрнізацыю энергетычных сістэм дзейных прадпрыемстваў з выкарыстаннем тэхналогіі СНЭЭ.

 

 


Апублікавана: 14.04.2025