У гонар 80-годдзя Перамогі бібліятэка БДТУ падрыхтавала цыкл выстаў, прысвечаных гэтай знамянальнай даце. На працягу тыдня былі прадстаўлены экспазіцыі Мастацкай і публіцыстычнай літаратуры пад назвамі «У сэрцах і кнігах памяць пра вайну», «Ведаць і памятаць» і «Старонкі памяці».
На выставах былі прадстаўлены кнігі, якія распавядаюць пра гераізм і мужнасць нашых суайчыннікаў, пра трагедыі і перамогі, а таксама пра тое, як вайна адбілася на лёсах людзей. Гэта ўнікальная магчымасць дакрануцца да гісторыі і ўспомніць тых, хто аддаў свае жыцці за свабоду і незалежнасць нашай краіны.
Галоўнай экспазіцыяй выставы сталі стэнды памяці супрацоўнікаў БДТУ-удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт з гонарам успамінае ўсіх сваіх супрацоўнікаў, якія абаранялі нашу Радзіму ў баях Вялікай айчынны вайны, а затым працягнулі сваю працоўную дзейнасць у сценах універсітэта.
Экспазіцыя прыцягнула вялікую ўвагу: яе наведала мноства студэнтаў і выкладчыкаў. Гэта важнае мерапрыемства яшчэ раз дазволіла ўшанаваць памяць герояў, якія зрабілі магчымым наша мірнае існаванне.





