Беларускі дзяржаўны
тэхналагічны ўніверсітэт
Belarusian State Technological University
АВРМ
Навука
Урачыстая цырымонія прысвячэння першакурснікаў у студэнты БДТУ

1 верасня 2025 года на спартыўным стадыёне Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта адбылася ўрачыстая цырымонія прысвячэння першакурснікаў. Гэты дзень стаў важнай падзеяй для ўсіх новаспечаных студэнтаў, якія ўпершыню атрымалі ганаровае званне "першакурснік БДТУ".

Штогод БДТУ  сустракае сваіх новых студэнтаў, і ў гэты асаблівы дзень гучаць шчырыя віншаванні, словы на дарогу і каштоўныя парады ад кіраўніцтва універсітэта, запрошаных гасцей і выкладчыкаў.

Адкрываючы мерапрыемства, рэктар універсітэта Ігар Войтаў цёпла павіншаваў усіх прысутных. Ён пажадаў: «Няхай гэты навучальны год стане годным працягам нашых слаўных традыцый. Жадаю кожнаму з вас стаць часткай нашай вялікай гісторыі: студэнтам — дабівацца поспехаў у вучобе і з адзнакай скончыць універсітэт, выкладчыкам — весці студэнтаў да новых адкрыццяў і ведаў». Таксама ён падкрэсліў, што першакурснікі зрабілі правільны выбар, паступіўшы ў БДТУ, і што наш універсітэт і надалей застанецца кузняй прафесіяналаў і талентаў, цэнтрам ведаў і інавацый, а таксама гонарам усёй краіны.

На свяце прысутнічалі прарэктары, дэканы факультэтаў, а таксама ганаровыя госці: намеснік міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Малашэвіч І.І., намеснік старшыні канцэрна «Беллеспаперапрам» Касьянаў С.В., начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Р.Б. Пішчоў С.М., начальнік аддзела кадраў канцэрна «Белнафтахім» Чарняўская К.Г. і алімпійская чэмпіёнка Несцярэнка Ю.У. - усе яны ў сваіх прамовах выказалі шчырыя віншаванні і пажаданні, падтрымліваючы рабят на новым жыццёвым этапе.

Традыцыйна, у рамках цырымоніі, рэктар уручыў лепшым першакурснікам, у якіх пры паступленні была самая вялікая колькасць балаў, студэнцкія білеты - важны і кранальны момант для ўдзельнікаў, якія атрымалі студэнцкі білет асабіста з рук рэктара.

Ад студэнтаў з словам у адказ, са словамі падзякі і надзеі на вучобу, выступіла студэнтка першага курса Дзіяна Перавічаева.


Урачыстая лінейка завяршылася канцэртнай праграмай і флэшмобам першакурснікаў.

Віншуем вас, дарагія першакурснікі! Наперадзе - мноства займальных падзей і магчымасцяў для асобаснага і прафесійнага росту. Няхай ваша студэнцкае жыццё будзе яркім, насычаным і паспяховым!

 

Все фото


Апублікавана: 04.09.2025