Беларускі дзяржаўны
тэхналагічны ўніверсітэт
Belarusian State Technological University
АВРМ
Навука
У БДТУ адкрыліся сучасныя лабараторыі для падрыхтоўкі кадраў

3 снежня 2025 года ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце адбылася знакавая падзея - рэктар універсітэта Сяргей Каспяровіч урачыста адкрыў тры новыя сучасныя вучэбна-навуковыя лабараторыі, аснашчаныя па апошнім слове тэхнікі. Мерапрыемства стала важным крокам ва ўмацаванні практыка-арыентаванай падрыхтоўкі спецыялістаў для ключавых галін краіны.

У цырымоніі адкрыцця лабараторый прыняла ўдзел кіраўніцтва прадпрыемстваў-спонсараў, выкладчыкі і студэнты.

Адкрыццё лабараторый - гэта вынік паспяховага партнёрства паміж вядучай тэхналагічнай ВНУ і флагманамі айчыннай індустрыі. Новыя пляцоўкі дазволяць студэнтам спецыяльнасцей, звязаных з біятэхналогіямі, фармацэўтыкай і нафтахіміяй, працаваць на абсталяванні, аналагічным таму, што выкарыстоўваецца на сучасных вытворчых лініях.


Рэктар БДТУ Сяргей Каспяровіч падкрэсліў стратэгічную важнасць падзеі: «Сёння мы не проста адчыняем новыя аўдыторыі. Мы ствараем мост паміж тэорыяй і практыкай, паміж ВНУ і прадпрыемствам. Гэта інвестыцыя ў будучыню нашай прамысловасці. Выпускнікі, якія ўжо валодаюць практычнымі навыкамі працы, будуць прыходзіць на вытворчасці, такія як «Белмедпрэпараты», «Альбярцін», «Светлагорскі ЦПК», Мазырскі НПЗ, «Нафтан» і адразу ўключацца ў рэальныя працэсы, падвышаючы эфектыўнасць і інавацыйны патэнцыял галіны».

 

 

 


Апублікавана: 08.12.2025