У Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце адбылося адкрыццё міжнароднай навукова-тэхнічнай канферэнцыі маладых вучоных "Інавацыйныя матэрыялы і тэхналогіі – 2026". Канферэнцыя ва ўніверсітэце праходзіць ужо сёмы раз. Традыцыйна яе асноўным арганізатарам выступіла кафедра хіміі, тэхналогіі электрахімічных вытворчасцей і матэрыялаў электроннай тэхнікі (загадчык кафедры Аляксандр Чэрнік).
У ліку ўдзельнікаў канферэнцыі - студэнты і вучоныя беларускіх і расійскіх універсітэтаў: БДТУ, БДУІР, БДУ, БНТУ, МДУ імя М.В. Ламаносава, Расійскі хіміка-тэхналагічны ўніверсітэт ім. Д.І. Мендзялеева, МДТУ ім. Н.Э. Баўмана, Іванаўскі дзяржаўны ўніверсітэт, Нацыянальны даследчы ядзерны ўніверсітэт «МІФІ» і інш.

Звяртаючыся з прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі, рэктар універсітэта Сяргей Каспяровіч адзначыў, што сама назва канферэнцыі - інавацыйныя матэрыялы і тэхналогіі - сведчыць аб важнасці і перспектыўнасці праблем, якія абмяркоўваюцца.
«Тыя, хто даследуе і стварае новыя матэрыялы і тэхналогіі, не баяцца зазірнуць за гарызонт. Сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, на пэўным этапе становячыся трэндам, - яны не ў стане вырашыць усе праблемы і носяць толькі прыкладны аспект. А тыя рэчы, якімі займаецеся вы - новымі матэрыяламі, даследаваннямі, тэхналогіямі, якія дазваляюць ствараць новыя прадукты, абсталяванне, новы погляд, наогул, на свет - менавіта гэта вельмі каштоўна», - падкрэсліў Сяргей Антановіч.

Рэктар выказаў падзяку ўдзельнікам канферэнцыі за работу, падзякаваў кіраўніцтву ВНУ за падтрымку. Выказаў спадзяванне, што канферэнцыя пройдзе ў сяброўскай і творчай атмасферы і абмеркаванне прадстаўленых дакладаў прынясе ўзаемную карысць і аддачу для ўсіх удзельнікаў.