На базе Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта адбылася рабочая сустрэча прадстаўнікоў Першаснай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў БДТУ з працоўным калектывам. Спікерам і мадэратарам адкрытага дыялогу выступіў старшыня ППА работнікаў БДТУ Андрэй Хвасько.

У ходзе сустрэчы абмяркоўваўся шэраг надзённых праблем, якія датычацца жыллёва-бытавых умоў, перспектыў кар'ернага росту, матэрыяльнага забеспячэння і адпачынку. Прафсаюзны камітэт дэталёва разабраў кожны з напрамкаў і прапанаваў канкрэтныя шляхі рашэння. Так, для паляпшэння жыллёвых умоў маючых патрэбу супрацоўнікаў плануецца арганізаваць пошук свабодных месц у інтэрнатах Мінска. Пытанне прафесійнага і кар'ернага развіцця прапануецца вырашаць праз падтрымку паступлення работнікаў у магістратуру і аспірантуру.

Для павышэння ўзроўню даходаў калектыву ўдзельнікі сустрэчы абмеркавалі магчымасці дадатковага пошуку фінансуемых навукова-даследчых работ, да выканання якіх могуць прыцягвацца супрацоўнікі ўніверсітэта. Акрамя таго, прадстаўнікі прафкама пацвердзілі гатоўнасць аказваць усебаковую дапамогу ў арганізацыі паўнацэннага культурнага баўлення вольнага часу.