
27мая, Мінск. Рэктар БДТУ Сяргей Каспяровіч прымае ўдзел у ІІІ Форуме Лігі рэктараў універсітэтаў Беларусі, Расіі і Бразіліі. Мерапрыемства праходзіць пад эгідай Рэспубліканскага савета рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі на пляцоўках вядучых беларускіх ВНУ – Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта замежных моў і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.


На маштабным міжнародным мерапрыемстве сабраліся лідары ўніверсітэтаў трох краін з мэтай абмеркавання пытанняў стратэгічнага партнёрства, акадэмічнага навуковага і адукацыйнага супрацоўніцтва, новых сумесных ініцыятыў у галіне навукі, тэхналогіі і медыцыны і іншых галінах ведаў.

Удзел у Лізе рэктараў адкрывае для БДТУ новыя магчымасці па дыверсіфікацыі міжнародных сувязей, трансферу тэхналогій і ўмацаванні пазіцый універсітэта як вядучага навукова-адукацыйнага цэнтра ў сферы хімічных, лясных і высокатэхналагічных вытворчасцей. III Форум Лігі рэктараў служыць эфектыўнай пляцоўкай для развіцця дыялогу з існуючымі партнёрамі і пошуку новых кантактаў для дыверсіфікацыі міжнародных сувязей БДТУ.