19 снежня ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла навукова-практычная канферэнцыя "Манголазнаўства ў Еўразіі — 2025: запаветнае сказанне манголаў". У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі беларускай і мангольскай навуковай грамадскасці.

Ад БДТУ ў канферэнцыі ўдзельнічалі дацэнт Уладзімір Іванавіч Куліковіч, прафесар кафедры рэдакцыйных і выдавецкіх тэхналогій, дэкан факультэта Дамарад Аляксей Анатольевіч, загадчык кафедры беларускай філалогіі Русак В.У., а таксама студэнты факультэта.

Паспяховае супрацоўніцтва паміж Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэтам і пасольствам Манголіі, якое рэалізуецца сумесна ўжо тры гады, прадаўжае развівацца. Дэкан факультэта Аляксей Дамарад у сваім дакладзе адзначыў: «Асаблівае месца ў рамках супрацоўніцтва займаў цыкл лекцый, прысвечаных кніжнай культуры Манголіі. Студэнты і выкладчыкі факультэта прынттэхналогій і медыякамунікацый атрымалі выдатную магчымасць пачуць выступленні вядучых экспертаў, сярод якіх — Энхбат Мунхцэцэг, навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры Мангольскай акадэміі навук».

Адным з ключавых дасягненняў гэтага супрацоўніцтва стала выданне кнігі "Запаветнае сказанне манголаў", прэзентацыя якой адбылася ў рамках канферэнцыі.
Над перакладам легендарнага літаратурнага помніка — «Запаветнага сказання манголаў» — на беларускую мову працаваў дацэнтам кафедры рэдакцыйных і выдавецкіх тэхналогій Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Уладзімірам Іванавічам Куліковічам, які выступіў не толькі як перакладчык, але і як стваральнік канцэпцыі выдання.

Кніга выклікала цікавасць у даследчыкаў і студэнтаў. Уладзімір Іванавіч распавёў аб працы над перакладам: «Гэтая кніга дапамагла пагрузіцца ў гісторыю і зразумець, што народ Беларусі і Манголіі, нягледзячы на розную этнічную прыналежнасць, адзіныя па духу. Кніга адкрыла для нас Манголію», - сказаў ён.

Выказаць падзяку Уладзіміру Іванавічу за яго значны ўклад у прасоўванне мангольскай культуры ў Беларусі прыйшоў надзвычайны і паўнамоцны пасол Манголіі ў Беларусі Батсух Баярсайхан.

Такім чынам, супрацоўніцтва паміж Беларускім тэхналагічным універсітэтам і пасольствам Манголіі працягваецца і садзейнічае не толькі культурнаму абмену, але і стварае ўмовы для новых навуковых даследаванняў і сумесных праектаў, умацоўваючы сувязі паміж нашымі краінамі.

