Сёння на футбольным полі Акадэміі футбола прайшоў напружаны і справядлівы паядынак паміж камандамі дзвюх паважаных навучальных устаноў: Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (БДТУ) і Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (БДПУ).

Гэта была адна з гульняў у серыі матчаў за трэцяе месца Рэспубліканскай студэнцкай футбольнай лігі!



Каманды прадэманстравалі высокі ўзровень майстэрства і згуртаванасць, што стала залогам перамогі для БДТУ. Матч завяршыўся з лікам 3:1, і варта адзначыць, што галы забіў студэнт - Кірыл Ліпаў.




На трыбунах сабраліся шматлікія балельшчыкі з ліку прадстаўнікоў універсітэта, каб падтрымаць сваю каманду. Сярод іх былі: Мікалай Філіпаў, загадчык кафедры фізічнага выхавання і спорту; Выкладчыкі і студэнты ўніверсітэта.

