10 - 11 лістапада ў Доме моладзі прайшоў энергатон "Энергаэфектыўнасць-2025", прымеркаваны да Міжнароднага дня энергазберажэння. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Дэпартамент па энергаэфектыўнасці, Праграма развіцця ААН (ПРААН) у Беларусі, Дзяржаўнае вытворчае аб'яднанне "Белэнерга" і Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама.


У мерапрыемстве прыняла ўдзел каманда Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, у склад якой увайшлі студэнты 4 курса спецыяльнасці «Энергаэфектыўныя тэхналогіі і энергетычны менеджмент» факультэта ЛІД: Я. Яфімаў, Д. Кацічаў, Я. Мекта, Я. Магілёўчык і А. Ражко. Навуковае і метадычнае кіраўніцтва камандай ажыццяўлялі загадчык кафедры энергазберажэння, гідраўлікі і цеплатэхнікі Г. С. Маршалава і дацэнт гэтай жа кафедры А. Б. Сухоцкі.
На працягу двух інтэнсіўных дзён конкурсу каманда БДТУ працавала над стварэннем прататыпу вэб-дадатка, прызначанага для падбору цеплавых помпаў. Мэта праекта - павышэнне эфектыўнасці электраацяплення ў сельскіх населеных пунктах і малых гарадах. Распрацаванае рашэнне было высока ацэнена экспертамі журы.



Па выніках энергатона каманда Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта была ўдастоена Дыплома "Спецыяльны прыз" і каштоўных падарункаў.
Віншуем студэнтаў і іх навуковых кіраўнікоў з заслужанай узнагародай і жадаем далейшых поспехаў у рэалізацыі інавацыйных праектаў у сферы энергазберажэння!
