Беларускі дзяржаўны
тэхналагічны ўніверсітэт
Belarusian State Technological University
АВРМ
Навука
Студэнт БДТУ-удзельнік XXXII Дня беларускага пісьменства

Студэнт другога курса факультэта прынттэхналогій і медыякамунікацый БДТУ Корзюк Уладзіслаў прыняў удзел у XXXII Дні беларускага пісьменства, які прайшоў 6-7 верасня 2025 г.у  г. Ліда.

У рамках святочных мерапрыемстваў у ДУА «Сярэдняя школа № 10 імя А.А. Клімко г. Ліда» адбылася дыялогавая пляцоўка «Гістарычная памяць – аснова духоўных і культурных традыцый беларускай нацыі», прысвечаная 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, прэзентацыя навукова-папулярнага выдання «80 фактаў аб Вялікай Перамозе» і сустрэча з адным з яго аўтараў – галоўным рэдактарам «Беларускага гістарычнага ЧАСоПІСА» А. А. Корзюкам, які распавёў прысутным пра тое, як стваралася гэтая кніга, якія ключавыя падзеі і факты ляглі ў аснову зместу, падкрэсліў неабходнасць захавання памяці аб Вялікай Айчыннай вайне.

Працягам сустрэчы стала прэзентацыя моладзевых даследчых праектаў, прысвечаных гісторыі ваенных гадоў, у якой са сваім праектам «Сямейныя рэліквіі. Гісторыя аднаго медаля " прыняў удзел студэнт 2 курса факультэта прынттэхналогій і медыякамунікацый БДТУ Корзюк Уладзіслаў. Даследчая праца выклікала жывую цікавасць у прысутных і надала новы імпульс традыцыйнаму праекту аддзела па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце «Гісторыя маёй сям'і ў гісторыі маёй краіны», які паспяхова рэалізуецца ў БДТУ на працягу дзясяткаў гадоў.

З мэтай забеспячэння выканання мерапрыемстваў Праграмы патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2022-2025 гады, а таксама рэалізацыі ў БДТУ маладзёжных ініцыятыў па выяўленні і суправаджэнні лідараў з ліку навучэнцаў з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй аддзел па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце ўмацоўвае супрацоўніцтва з дзяржаўнымі ўстановамі адукацыі Рэспублікі Беларусь, грамадскімі арганізацыямі, выдавецтвамі «Адукацыя i выхаванне», «Беларускі гістарычны часопіс».

 


Апублікавана: 12.09.2025