
30 верасня 2025 г. – у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце ў рамках правядзення II Міжнароднага форуму па беспілотных апаратах «БПЛА-2025» адбылася дзелавая сустрэча рэктара БДТУ Ігара Войтава і Прэзідэнта Акадэміі Навук Рэспублікі Татарстан Рыфката Мініханава. Ключавой тэмай перамоў стала ўмацаванне навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, арыентаванага на рэалізацыю амбіцыйных праектаў у галіне высокіх тэхналогій і падрыхтоўку кадраў для навукаёмістых галін.

Сустрэча вышэйшага кіраўніцтва двух аўтарытэтных навукова-адукацыйных цэнтраў азначае новы этап у сумеснай працы. У фокусе абмеркавання апынуліся тры стратэгічныя напрамкі:
1. Развіццё беспілотнай авіяцыі. Бакі намецілі шляхі кааперацыі ў галіне стварэння новых узораў беспілотных лятальных апаратаў, іх выпрабаванняў і ўкаранення ў рэальныя сектары эканомікі – ад сельскай гаспадаркі і картаграфіі да маніторынгу інфраструктуры.
2. Удзел у сеткавым універсітэце высокіх тэхналогій Саюзнай дзяржавы. БДТУ і Акадэмія навук Татарстана аб'яднаюць намаганні для актыўнага ўдзелу ў гэтым маштабным праекце, мэтай якога з'яўляецца інтэграцыя адукацыйных і навуковых патэнцыялаў Расіі і Беларусі.
3. Рэалізацыя сумесных даследчых праграм. Плануецца арганізацыя агульных навуковых груп, Правядзенне канферэнцый і стымуляванне акадэмічнай мабільнасці студэнтаў і выкладчыкаў.

Вынікам прадуктыўных перамоў стала падпісанне рамачнага пагаднення аб развіцці супрацоўніцтва. Гэты дакумент закладвае трывалы падмурак для доўгатэрміновага і ўзаемавыгаднага партнёрства.
Игорь Войтов, ректор БГТУ: «Для нашего университета это стратегически важный союз. Компетенции Академии наук Татарстана в области прикладных исследований, особенно в IT и инженерии, идеально дополняют наш научно-образовательный потенциал. Совместными усилиями мы сможем не только усилить подготовку специалистов для высокотехнологичных отраслей, но и вывести на новый уровень наши разработки, в частности, в сфере беспилотных систем. Подписанное соглашение открывает перед студентами и учеными БГТУ новые широкие возможности».
Рифкат Минниханов, Президент Академии наук Республики Татарстан: «Мы высоко ценим научные и образовательные традиции БГТУ. Интеграция академической науки с мощным техническим вузом – это прямой путь к созданию прорывных технологий. Нас особенно интересует синергия в области беспилотной авиации и участие в проектах Союзного государства. Уверен, что наше сотрудничество будет иметь конкретные, осязаемые результаты для экономики и научно-технического прогресса обеих сторон».

Падпісанае пагадненне адкрывае новую старонку ў гісторыі ўзаемадзеяння БДТУ і аднаго з вядучых навуковых цэнтраў Расіі. Бакі дамовіліся ў самыя кароткія тэрміны сфарміраваць рабочыя групы для прапрацоўкі і запуску першых сумесных праектаў.