
27 мая 2026 года, г. Мінск — У рамках Трэцяга Форума Лігі рэктараў універсітэтаў Бразіліі, Расіі і Беларусі, і Шостага Форума Асацыяцыі ВНУ Расіі і Беларусі адбылася рабочая сустрэча рэктара Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Сяргея Каспяровіча з рэктарам Паўночнага (Арктычнага) федэральнага ўніверсітэта Ламаносава (ПАФУ) Міхаілам Данілавым.


Сяргей Каспяровіч падрабязна азнаёміў расійскага калегу са структурай БДТУ, ключавымі навуковымі школамі і актуальнымі адукацыйнымі праграмамі. У ходзе размовы бакі адзначылі, што паміж універсітэтамі ўжо склалася прадукцыйнае ўзаемадзеянне: цяпер рэалізуецца шэраг сумесных навуковых праектаў, дзейнічае падпісаная Дарожная карта супрацоўніцтва, а вучоныя дзвюх ВНУ падтрымліваюць актыўныя прафесійныя кантакты.


У сваю чаргу, рэктар ПАФУ Міхаіл Данілаў прапанаваць узмацніць сумесную работу па шэрагу перспектыўных напрамкаў, асабліва вылучыўшы такія галіны, як лясная тэхніка і тэхналогіі вытворчасці паперы. Ён таксама запрасіў Сяргея Каспяровіча наведаць Арктычны ўніверсітэт у Архангельску з мэтай далейшага паглыблення партнёрства.

Рэктар БДТУ падзякаваў калегу за запрашэнне і выказаў упэўненасць у тым, што супрацоўніцтва паміж універсітэтамі будзе паспяхова і плённа развівацца, адкрываючы новыя магчымасці для навукі і адукацыі дзвюх краін.