Беларускі дзяржаўны
тэхналагічны ўніверсітэт
Belarusian State Technological University
АВРМ
Навука
Рэктар БДТУ Ігар Вотаў падпісаў Мемарандум аб супрацоўніцтве з РХТУ ім. Д.І. Мендзялеева

29 студзеня 2025 г., гар. Масква, Расійская Федэрацыя. Рэктар Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Ігар Войтаў падпісаў Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж БДТУ і Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай адукацыйнай установай вышэйшай адукацыі «Расійскі хіміка-тэхналагічны ўніверсітэт імя Д.І. Мендзялеева». У рамках Мемарандума прадугледжваецца супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, навуковых даследаванняў і іншых відаў дзейнасці з мэтай інтэграцыі вышэйшай адукацыі, развіцця акадэмічнай мабільнасці і павышэння кваліфікацыі ў сваіх краінах.

Галіны супрацоўніцтва будуць уключаць:

- міжнародныя акадэмічныя абмены студэнтамі, выкладчыкамі, навуковым персаналам;

- распрацоўку і рэалізацыю сумесных адукацыйных праграм для атрымання ступеняў бакалаўра, магістра, спецыяліста, кандыдата і доктара навук;

- сумесную навукова-даследчую дзейнасць;

- сумесныя навуковыя мерапрыемствы і выставы;

- стварэнне лабараторый ці навуковых цэнтраў і інш.

Супрацоўніцтва не мае камерцыйнага характару. Мемарандум быў падпісаны ў рамках візіту беларускай дэлегацыі ў Расійскі хіміка-тэхналагічны ўніверсітэт імя Д.М. Мендзялеева. Беларускую дэлегацыю прадстаўлялі:

Ігар Войтаў - рэктар БДТУ,

Вячаслаў Флэйшэр – прарэктар па навуковай рабоце БДТУ,

Валерый Лугін - дырэктар Цэнтра фізіка-хімічных метадаў даследаванняў БДТУ,

Марына Андрухова - загадчыца кафедры хімічнай перапрацоўкі драўніны БДТУ,

Аляксандр Рагачоў - дырэктар ДНУ "Інстытут хіміі новых матэрыялаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі",

Юрый Мацвеенка - загадчык лабараторыі арганічных кампазіцыйных матэрыялаў ДНУ "Інстытут хіміі новых матэрыялаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі".

Расійскі бок прадстаўлялі:

Яўген Румянцаў - выконваючы абавязкі рэктара РХТУ ім. Д.І. Мендзялеева,

Аляксандр Макуранкоў - прарэктар па адукацыі РХТУ ім. Д.І. Мендзялеева,

Яўген Хайдукоў - прарэктар па навуцы і інавацыях РХТУ ім. Д.І. Мендзялеева.


Апублікавана: 31.01.2025