Рэктар Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Ігар Войтаў прыняў удзел у галіновай навукова-практычнай канферэнцыі «Гарманізацыя нарматыўнага рэгулявання навукова-абгрунтаваных мер экалагічнай бяспекі і адаптацыі да змены клімату ў рамках Саюзнай дзяржавы», якая прайшла ў Мінску 24 студзеня. Арганізатарам канферэнцыі выступіла Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Мерапрыемства прымеркавана да Дня беларускай навукі.
Як адзначыў падчас мерапрыемства міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык, у Беларусі за гады незалежнасці з'явілася шмат добрых традыцый:
- Святкаванне Дня беларускай навукі, уведзенае 30 гадоў таму нашым Прэзідэнтам, з'яўляецца не проста традыцыяй, а асновай асноў канкурэнтаздольнасці краіны. У Беларусі навуцы надаецца асаблівая ўвага. Гэта важна, паколькі краіна не настолькі багатая даступнымі прыроднымі рэсурсамі. Таму інавацыйнасць і навукаёмістасць – гэта наш канёк, на якім мы трымаемся на сусветным узроўні.
Таксама ён выказаў падзяку беларускім ВНУ, якія прымаюць удзел у мерапрыемстве. У прыватнасці, з імі ведамства вырашае пытанні кадравага патэнцыялу, маладых навукоўцаў і іх будучыні.
- Ва ўсе часы Навука з'яўлялася магутным рэсурсам эканамічных і сацыяльных пераўтварэнняў, найважнейшым складнікам нацыянальнага багацця, рухаючай сілай тэхнічнага прагрэсу, – адзначыў Андрэй Худык. - І Беларуская навука сёння – важны складнік нашай нацыянальнай бяспекі. Мінпрыроды трымае пытанне на кантролі і стварае неабходныя ўмовы працы навукоўцам, каб вырашаць задачы, пастаўленыя перад Мінпрыроды Кіраўніком дзяржавы.
Выступаючы на канферэнцыі, рэктар універсітэта Ігар Войтаў адзначыў, што вучэбна-навуковы патэнцыял універсітэта дазваляе ўнесці важкі ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў галіне рацыянальнага выкарыстання і аховы водных рэсурсаў.
"Навукоўцы ўніверсітэта маюць вялікі вопыт выканання НДР і праектаў, накіраваных на рацыянальнае выкарыстанне водных рэсурсаў, распрацоўку тэхналогій водаачысткі і ачысткі сцёкавых вод, матэрыялаў для водападрыхтоўкі і ачысткі сцёкавых вод», – адзначыў рэктар БДТУ.