

23 мая 2025 г. рэктар БДТУ Ігар Войтаў сустрэўся з намеснікам міністра абароны М'янмы генерал-маёрам Ко Лей і Ваенным, Ваенна-Марскім, Ваенна-Паветраным Аташэ пры Пасольстве Рэспублікі Саюз М'янма ў РФ і Рэспубліцы Беларусь (па сумяшчальніцтве) брыгадным генералам Чжо Со У. Абмяркоўваліся пытанні арганізацыі вучобы ў БДТУ студэнтаў з М'янмы.

Высокія госці перад сустрэчай з рэктарам правялі ва ўніверсітэце сустрэчу з 34 студэнтамі з М'янмы, якія зараз навучаюцца ў БДУ, БДТУ і БДУІР.

Апублікавана: 02.06.2025