Вераснёўская сустрэча студэнтаў першага курса ў інфармацыйна-асветніцкім праекце «Гадзіна святара» была традыцыйна прысвечана тэме пошуку сэнсу жыцця.
Рабяты разам з госцем праекта іерэем Аляксандрам Уладзіміравічам Чурбаковым, магістрам гістарычных навук, супрацоўнікам Сінадальнага Місіянерскага аддзела БПЦ, разважалі над няпростымі пытаннямі:
- Чаму ў свеце, дзе ўсё «даступна», так лёгка адчуць сябе самотным?
- Ці ёсць выйсце, калі здаецца, што яго няма?
- У чым каштоўнасць жыцця, калі ты яшчэ не знайшоў сваё прызначэнне?

Расстаўляючы прыярытэты ва ўжо распачатым «дарослым» жыцці, паступова ўдзельнікі мерапрыемства рабілі высновы: жыццё толькі ў задавальненне вядзе да перасычэння, а неапраўданыя чаканні - да болю. Прыступкі пераадолення сябе, устрыманне, уменне разважаць і бачыць, рабіць штодзённы выбар - шлях нялёгкі, але вызначальны поспех заўтра.

Мадэратар праекта начальнік аддзела ІВР Шарко І.А. дзякуе за супрацоўніцтва выхавальнікам Дымкавец Л.І., Фінскай С.В., членам студэнцкай рады інтэрната №4.
Праект рэалізуецца ў рамках Праграмы супрацоўніцтва БДТУ і Сінадальнага аддзела БПЦ па блаславенні Мітрапаліта Веніяміна.