Сёння ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце ў рамках маштабнага цыкла адкрыццяў новых адукацыйных прастор з'явілася яшчэ адна сучасная аўдыторыя. Фундатарам і партнёрам праекту выступіла ТАА «Спектр ФОРЭСТ».

Права перарэзаць чырвоную стужачку было дадзена рэктару БДТУ Сяргею Каспяровічу, дырэктару ТАА «Спектр ФОРЭСТ» Аляксандру Гурскаму і загадчыку кафедры ЛМДіТЛП Сяргею Мохаву.
Звяртаючыся да студэнтаў, Аляксандр Гурскі падкрэсліў:
«Быць датычным да тэхналагічнага прагрэсу сусветных брэндаў - самае важнае для вас. Мы ўсё гэта робім для нашага лесу, для нашай якасці і тэхналагічнага прагрэсу».

Важны напрамак гэтага супрацоўніцтва - падрыхтоўка не толькі высакакласных інжынераў, але і добрых механікаў, універсальных спецыялістаў для лясной галіны. Аднак галоўная перавага - падрыхтоўка вадзіцеляў катэгорыі "В". Гэта неабходна для таго, каб кваліфікаваныя кадры з вышэйшай адукацыяй маглі ўпэўнена кіраваць аўтамабілем у сваёй прафесійнай дзейнасці.