У чацвер, 28.11.2024, у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце адбылася сустрэча студэнтаў лясной гаспадаркі і лясной інжынерыі, матэрыялазнаўства і дызайну з міністрам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Антонавічам Куліком.
Варта адзначыць, што Аляксандр Кулік, выпускнік нашага універсітэта 1991 г., часта наведвае, ужо будучы ў рангу кіраўніка Міністэрства, сваю альма-матар для абмену вопытам, і каб абмеркаваць актуальныя праблемы лясной галіны.
Так было і гэтым разам. Міністрам былі закрануты пытанні аб ахове лясоў ад пажараў. Аляксандр Кулік адзначыў, што выяўленне лясных узгаранняў дасягнула 85%. Акрамя таго, актыўна праводзіцца лесааднаўленне па самых сучасных тэхналогіях вырошчвання лесу.
Кіраўнік Міністэрства закрануў вельмі важнае пытанне для любой галіны – кадры. Падчас сустрэчы Аляксандр Антановіч падкрэсліў важнасць атрымання высокага ўзроўню адукацыі, бо заўтра цяперашнія студэнты прыйдуць спецыялістамі ў галіну, і яму, як кіраўніку, хочацца ведаць, чаго не хапае студэнтам у адукацыйным працэсе, каб хутчэй уліцца ў працоўныя калектывы і з першых дзён зразумець прафесію.
Студэнты задавалі пытанні аб перспектывах развіцця лясной прамысловасці, экалогіі і ўстойлівым кіраванні прыроднымі рэсурсамі.
Міністр таксама падзяліўся сваімі поглядамі на сучасныя сусветныя выклікі і санкцыі, з якімі сутыкаецца галіна, і падкрэсліў значнасць моладзевых ініцыятыў у вырашэнні гэтых праблем.
Сустрэча прайшла ў цёплай і канструктыўнай атмасферы, выклікаўшы ў студэнтаў імкненне да вучобы і спасціжэння прафесійных сакрэтаў.
Мы дзякуем Аляксандру Антонавічу Куліку за яго візіт у БДТУ.