Беларускі дзяржаўны
тэхналагічны ўніверсітэт
Belarusian State Technological University
АВРМ
Навука
Літаратурныя чытанні “Краса і сіла роднага слова” прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы

Літаратурны клуб “Ветліца” праводзіць…

 

Літаратурныя чытанні

“Краса і сіла роднага слова”

прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы

 

Мова, пявучая родная мова,

Уладарка нявызнаных скарбаў”…

                                                  Аляксей Зарыцкі

 

Кіраўнік клуба Савіцкая Н.Я. прывітала прысутных, пазнаёміла з членамі літаратурнага клуба, вядучыя – Клімовіч Наталля і Лагун Яна - расказалі пра гісторыю свята, якая была візуальна падтрымана прэзентацыяй, падрыхтаванай студэнтамі з Бангладэш. Прагучалі вершы членаў клуба, прысвечаныя  роднай мове, у выкананні Быцко Лаліты, Жэлдаковай Марыны, Батана Ільі, Пішчанкі Дзяніса, Клімовіч Наталлі, Лагун Яны і Савіцкай Н.Я.

Батан Ілья і Пішчанка Дзяніс пад акампанемент гітары праспявалі песню групы “Баста” “Сансара” на беларускай мове.

Выступленні перамяжаліся віктарынай, разгадваннем загадак, заканчэннем прыказак, пастаноўкай беларускіх гукаў праз слуханне і паўтарэнне  скорагаворак.

У заключэнне ўсе прысутныя  выканалі песню “Купалінка”.


Апублікавана: 26.02.2025