Беларускі дзяржаўны
тэхналагічны ўніверсітэт
Belarusian State Technological University
АВРМ
Навука
Лёгкаатлетычны крос у рамках інфармавання аб II гульнях краін СНД 2023 года

25 мая 2023 года на стадыёне Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта адбыўся лёгкаатлетычны крос, прымеркаваны да II гульняў краін СНД 2023 года.

Яго мэтай было азнаёміць як мага большую колькасць студэнцкай моладзі з талісманам, эмблемай і слоганам II гульняў краін СНД, а таксама далучыць студэнцкую моладзь да здаровага ладу жыцця.

Інструктар па фізічнай культуры студэнцкага гарадка БДТУ Баркан Наталля Аляксееўна правяла інфармацыйную гутарку, у якой распавяла гісторыю гульняў краін СНД, праграму II гульняў краін СНД 2023 года, азнаёміла студэнтаў з талісманам, эмблемай і слоганам.

Моладзь, для якой праходзіла дадзенае мерапрыемства, – студэнты факультэтаў ІЭ і ЛіД – прынялі ўдзел у конкурсе «Што я ведаю пра II гульні краін СНД».

Завяршылася мерапрыемства лёгкаатлетычным кросам, добрым настроем і зарадам бадзёрасці на ўвесь дзень!

 

 

Інструктар ФК Баркан  Н.А.


Апублікавана: 05.06.2023