27 кастрычніка студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце №5, у суправаджэнні выхавацеля І. М. Шутавай наведалі бібліятэку-філіял №5 г. Мінска. Рабяты сталі гасцямі літаратурна-музычнай гасцінай «Восеньскі вальс паэзіі і музыкі».

Мерапрыемства дазволіла навучэнцам далучыцца да мастацтва, пашырыць культурны кругагляд і правесці час у творчай атмасферы.
Апублікавана: 30.10.2026