Каманда Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта ва ўпартай барацьбе заняла першае месца ў Рэспубліканскай універсіядзе па армрэстлінгу, якая адбылася ў г. Гомелі з 22 па 24 красавіка 2026 г.

Ва ўніверсіядзе прынялі ўдзел у розных вагавых катэгорыях 258 студэнтаў з 28 ВНУ краіны.
Па выніках двухдзённай барацьбы БДТУ упэўнена абышоў сваіх канкурэнтаў, набраўшы ў суме 525 ачкоў. Другое месца ў БНТУ - 503 ачкі, трэцяе месца заняў Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, набраўшы 444 ачкі.
Чэмпіёнамі і прызёрамі ў сваіх вагавых катэгорыях сталі:

Ягор Кузняцоў - студэнт пятага курса ТАР, майстар спорту міжнароднага класа, чэмпіён Кубка свету - які заваяваў залатыя медалі на левую і правую рукі.
Таксама першае месца на левую руку і залаты медаль заваявала студэнтка трэцяга курса ХТіТ, кандыдат у майстры спорту Аліна Лазута.

Другое месца на левую і правую руку, атрымаўшы сярэбраны медаль, заваяваў студэнт першага курса ЛХФ, майстар спорту Рэспублікі Беларусь Серафім Віннікаў.
Трэція месцы і бронзавыя медалі завявалі кандыдаты ў майстры спорту Рэспублікі Беларусь Даніла Токар (студэнт трэцяга курса ЛХФ) і Захар Дулуб (студэнт трэцяга курса ТАР).


Рэктарат і калектыў БДТУ сардэчна віншуюць студэнтаў з паспяховым выступленнем і перамогай на Рэспубліканскай універсіядзе па армрэстлінгу.