У мінулыя выхадныя, 7 верасня, сталіца Беларусі зноў стала цэнтрам масавага спартыўнага свята. Традыцыйны Мінскі паўмарафон 2025 «Бяжым разам!"сабраў каля 25 тысяч удзельнікаў — не толькі беларусаў, але і прадстаўнікоў пятнаццаці краін свету, якія вырашылі выпрабаваць сябе і свае сілы ў забегах на розныя дыстанцыі і атрымаць асалоду ад атмасферы свята.

Каманда Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта ў складзе 70 студэнтаў разам з выкладчыкамі прабегла дыстанцыю 3 кіламетры, паказаўшы сілу, цягавітасць і камандны дух. Усе ўдзельнікі, якія дайшлі да фінішу, атрымалі памятныя медалі і, што не менш важна, масу станоўчых эмоцый.
Разам мы не толькі вучымся, але і актыўна вядзём здаровы лад жыцця! Віншуем усіх удзельнікаў і жадаем новых спартыўных дасягненняў!