У рамках моўнай і культурнай адаптацыі студэнтаў з КНР, якія нядаўна прыехалі для навучання ў БДТУ, старшым выкладчыкам кафедры беларускай філалогіі Т.П. Гуліцкай была арганізавана 12 верасня экскурсія па Мінску “Гуляем і вучымся”.
Маршрут ахапіў плошчу і праспект Незалежнасці, Нямігу і Траецкае прадмесце. Студэнты не толькі знаёміліся з горадам, але і практыкавалі рускую мову ў рэальных сітуацыях: чыталі шыльды, паўтаралі новыя словы, успаміналі прачытаны на папярэдніх занятках тэкст пра Мінск.


Такія заняткі дапамагаюць хутчэй пераадолець моўны бар’ер і садзейнічаюць хуткай адаптацыі у незнаёмым горадзе.
Апублікавана: 13.10.2026