Беларускі дзяржаўны
тэхналагічны ўніверсітэт
Belarusian State Technological University
АВРМ
Навука
Дзень маці

Штогод 14 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца цудоўнае свята – Дзень маці. Гэтае свята скіравана на падтрымку сям’і, маральных устояў і прызнанне велізарнай ролі жанчыны ў выхаванні новых пакаленняў.Напярэдадні гэтага асаблівага дня кафедра беларускай філалогіі правяла заняткі са студэнтамі факультэта ПіМ (спецыяльнасць “Выдавецкая справа”) на тэму “Цеплыня матуліных рук”. Студэнты першага і другога курсаў падрыхтавалі творчыя працы (паштоўкі, плакаты, малюнкі), а таксама напісалі вершы, у якіх расказалі пра свае адносіны да матуль, выказалі пажаданні дабра, здароўя, міру, дабрабыту, натхнення і душэўнага спакою ўсім мамам.Кафедра беларускай філалогіі выказвае шчырыя словы падзякі ўсім, хто праявіў актыўнасць і зацікаўленасць у арганізацыі святочных мерапрыемстваў.


Апублікавана: 15.10.2026