16 мая ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце адбылося мерапрыемства для выпускнікоў школ, каледжаў і прафвучылішчаў - Дзень адчыненых дзвярэй.

Такія сустрэчы дапамагаюць будучым абітурыентам вызначыцца з выбарам прафесіі і ўніверсітэта.


Перад маладымі людзьмі стаіць няпростая задача - выбраць свой жыццёвы шлях, вызначыць, кім стаць і дзе працягнуць адукацыю. Дзень адчыненых дзвярэй гэта выдатная магчымасцю пазнаёміцца з універсітэтам, яго традыцыямі і магчымасцямі.


Мерапрыемства адкрыла агульны сход у актавай зале, які правёў першы прарэктар Андрэй Саковіч. У сваім выступленні ён расказаў аб дасягненнях універсітэта, напрамках падрыхтоўкі і перспектывах, якія адкрываюцца перад студэнтамі.


Пасля сходу абітурыенты і іх бацькі змаглі пагутарыць з дэканамі, загадчыкамі кафедраў і выкладчыкаў, даведацца больш пра выбраныя спецыяльнасці і атрымаць адказы на ўсе пытанні.

Дзень адчыненых дзвярэй — гэта важная падзея, якая дапамагае выпускнікам зрабіць свядомы выбар і першы крок да паспяховай будучыні!
