4 лістапада 2025 года Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт гасцінна прыняў дэлегацыю з Рэспублікі Казахстан у рамках X пасяджэння Рабочай камісіі двухбаковага Навукова-адукацыйнага кансорцыума вышэйшых навучальных устаноў і навукова-даследчых інстытутаў Беларусі і Казахстана. Само мерапрыемства прайшло ў сценах Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта і стала важным крокам ва ўмацаванні міждзяржаўнага супрацоўніцтва ў сферы навукі і адукацыі.
Візіт у БДТУ насіў азнаямленчы характар і дазволіў казахстанскім калегам ацаніць патэнцыял і сучасную інфраструктуру адной з вядучых вышэйшых навучальных устаноў Беларусі.

У рамках мерапрыемства была арганізавана аглядная экскурсія, якая ўключала наведванне музея ўніверсітэта, ксілатэкі, залы навуковых распрацовак, а таксама аўдыторый і лабараторый. Такі фармат дапамог казахстанскім спецыялістам бліжэй азнаёміцца з навукова-тэхнічным патэнцыялам і інавацыйнымі дасягненнямі ўніверсітэта.
.jpg)


Гэты візіт стаў важным этапам у развіцці супрацоўніцтва паміж рознымі ўніверсітэтамі дзвюх краін, адкрываючы новыя перспектывы для сумесных даследчых праектаў, абмену вопытам і ўмацавання навуковых сувязей.