Беларускі дзяржаўны
тэхналагічны ўніверсітэт
Belarusian State Technological University
АВРМ
Навука
Дэкада кібербяспекі “Кібердзеці”

31 мая ў рамках прафілактычнай акцыі "Дэкада кібербяспекі "Кібердзеці"" адбылася сустрэча студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнатах студгарадка БДТУ, з намеснікам начальніка ІСН Ленінскага раёна г.Мінска Сяргеем Мікалаевічам Марозькам.

Мэта акцыі – супрацьдзеянне кіберзлачыннасці, павышэнне лічбавай пісьменнасці насельніцтва.

Прымяненне высокіх тэхналогій прыводзіць не толькі да ўмацавання інфармацыйнага грамадства, але і да з'яўлення новых пагроз. Да іх адносяцца: падман у сацыяльных сетках пад падставай набыцця тавару, DDoS-атакі, мэта якіх давесці вылічальную сістэму да адмовы,кібербулінг–цкаванне карыстальніка праз усе каналы сеткавых зносін, фішынг – атрыманне доступу да канфідэнцыйных даных карыстальнікаў (лагінам і паролям) і г. д.

Сяргей Мікалаевіч заклікаў прысутных праяўляць пільнасць і памятаць, што многія кіберзлачынствы з'яўляюцца следствам неабачлівасці з боку карыстальніка.

 

 

Студгарадок


Апублікавана: 05.06.2023