2 верасня БДТУ прыняў дэлегацыю Пасольства Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь на чале з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом спадаром Нурыдзінам Мамажонавым. Разам з ім прыехалі дарадца Амбасады Алішэр Бабаеў.

Гасцей сустрэлі рэктар універсітэта Сяргей Каспяровіч, прарэктар па вучэбнай рабоце Андрэй Гаўрылюк і начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Вольга Рогава.

Бакі абмеркавалі стан і перспектывы адукацыйнага і навуковага супрацоўніцтва БДТУ з ВНУ і навуковымі цэнтрамі Узбекістана. Асаблівую ўвагу ўдзялілі пытанням падрыхтоўкі кадраў, сумесных навукова-даследчых праектаў, а таксама развіццю студэнцкай і выкладчыцкай мабільнасці.

Асобным пунктам парадку дня стала дадатковая адукацыя дарослых: разглядаліся магчымасці павышэння кваліфікацыі і прафесійнай перападрыхтоўкі спецыялістаў, якія ўжо маюць адукацыю, з мэтай абмену вопытам і ўкаранення сучасных практык у вытворчы сектар. Актыўна абмяркоўвалася супрацоўніцтва з каледжамі Рэспублікі Узбекістан.

Сустрэча прайшла ў канструктыўнай і сяброўскай атмасферы і стала важным крокам да ўмацавання партнёрства паміж БДТУ і навукова-адукацыйнымі ўстановамі Узбекістана
