
25 лістапада 2025 года, Мінск – У Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце адбылася рабочая сустрэча рэктара ўніверсітэта Сяргея Антонавіча Каспяровіча з кіраўніком прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Юрыем Анатольевічам Макушыным.
У сустрэчы таксама прынялі ўдзел намеснік кіраўніка прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва Міхаіл Быстроў і прарэктары БДТУ Вячаслаў Флэйшэр і Андрэй Гаўрылюк.
Рэктар БДТУ Сяргей Каспяровіч падзякаваў прадстаўнікам Рассупрацошніцтва ў асобе Юрыя Макушына за сумеснае плённае супрацоўніцтва, якое паспяхова развіваецца на працягу больш як сямі гадоў. Ён падкрэсліў, што ўніверсітэт будзе прымаць усе неабходныя меры для таго, каб не толькі захаваць, але і памножыць існуючыя ўзаемавыгадныя партнёрскія адносіны.
У ходзе канструктыўнага дыялогу бакі дамовіліся аб паглыбленні ўзаемадзеяння ў традыцыйных сферах навукі і адукацыі, а таксама аб пачатку супрацоўніцтва ў новым сацыяльным напрамку. Яшчэ адной важнай тэмай стала планаванне больш актыўнага ўдзелу ўніверсітэта ў рабоце з дэлегацыямі з розных рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі ў навукова-адукацыйнай галіне.

У сваю чаргу кіраўнік прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва Юрый Макушын выказаў падзяку кіраўніцтву БДТУ за ўсебаковую дапамогу ў арганізацыі канферэнцый і форумаў, а таксама за актыўны ўдзел супрацоўнікаў і студэнтаў універсітэта ў акадэмічным абмене, патрыятычным руху, культурных і адукацыйных мерапрыемствах, якія праводзяцца прадстаўніцтвам.
Сустрэча прайшла ў цёплай і дружалюбнай атмасферы, пацвердзіўшы ўзаемную зацікаўленасць у далейшым умацаванні і пашырэнні беларуска-расійскага гуманітарнага і навукова-адукацыйнага супрацоўніцтва