Беларускі дзяржаўны
тэхналагічны ўніверсітэт
Belarusian State Technological University
АВРМ
Навука
БДТУ паспяхова прадставіў свой адукацыйны патэнцыял на міжнародным форуме "Белы горад Ашхабад 2026"

 

24–25 мая 2026 года ў сталіцы Туркменістана, горадзе Ашхабадзе адбылася юбілейная XXV Міжнародная выстава і канферэнцыя "Белы горад Ашхабад 2026" (WCA 2026). Маштабнае мерапрыемства было прымеркавана да 145-годдзя беламармуровай сталіцы незалежнага нейтральнага Туркменістана і прайшло пад дэвізам «Архітэктура. Інавацыі. Устойлівае развіццё».

Форум аб'яднаў прадстаўнікоў больш як 180 кампаній са сфер будаўніцтва, прамысловасці, адукацыі, энергетыкі, архітэктуры.

У складзе калектыўнага стэнда ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь свае дасягненні прэзентавалі вядучыя ўніверсітэты краіны. Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт на выставе прадстаўляла начальнік аддзела каардынацыі сумесных адукацыйных праграм і вучэбнай работы Алена Януковіч.

У ходзе работы форуму былі прадстаўлены адукацыйныя праграмы і навуковы патэнцыял БДТУ. Адбыліся сустрэчы з патэнцыяльнымі абітурыентамі і іх бацькамі, а таксама перагаворы з партнёрамі. Ключавым вынікам удзелу стала наладжванне новых кантактаў з адукацыйнымі цэнтрамі Туркменістана, якія займаюцца мэтавым накіраваннем туркменскіх выпускнікоў школ на навучанне ва ўстановы вышэйшай адукацыі Беларусі.

 

Удзел у выставе WCA 2026 паслужыў эфектыўнай платформай для ўмацавання прысутнасці БДТУ на рынку адукацыйных паслуг Туркменістана, пашырэння геаграфіі дзелавых партнёраў і прасоўвання адукацыйных паслуг беларускіх універсітэтаў на міжнароднай арэне.

матэрыялы прадстаўлены А.І. Януковіч

 


Апублікавана: 01.06.2026