Беларускі дзяржаўны
тэхналагічны ўніверсітэт
Belarusian State Technological University
АВРМ
Навука
БДТУ пашырае супрацоўніцтва з універсітэтамі КНР

14-16 кастрычніка 2025 года ў г. Мінску праходзіць ІІІ пасяджэнне Беларуска-Кітайскай Асацыяцыі універсітэтаў Беларусі і Кітая. БДТУ як паўнапраўны член Асацыяцыі бярэ ўдзел у мерапрыемствах.
Першая сустрэча беларускіх і кітайскіх універсітэтаў прайшла 14 кастрычніка на пляцоўцы Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Напярэдадні пленарнага пасяджэння членаў Асацыяцыі была падпісана сумесная Дэкларацыя аб паглыбленні супрацоўніцтва ў развіцці вышэйшай адукацыі паміж Беларуссю і Кітаем. У ходзе пасяджэння таксама адбылося падпісанне двухбаковых дагавораў аб супрацоўніцтве. БДТУ на гэтым значным падпісанні былі падпісаны Мемарандумы аб узаемаразуменні з Тэхналагічным універсітэтам Унутранай Манголіі і Цзянанскім універсітэтам.

У развіццё падпісаных двухбаковых дакументаў аб супрацоўніцтве дэлегацыі вышэйназваных кітайскіх універсітэтаў наведалі ўніверсітэт 15 кастрычніка. Прарэктар па вучэбнай рабоце Андрэй Гаўрылюк падрабязна азнаёміў гасцей з гісторыяй развіцця БДТУ, адукацыйнымі праграмамі ўніверсітэта, а таксама абазначыў найбольш перспектыўныя напрамкі будучага ўзаемадзеяння бакоў. Дэлегацыі наведалі пастаянна дзейную выставу навуковых распрацовак, дзе змаглі вывучыць інавацыйную прадукцыю, створаную вучонымі БДТУ. 

Бакі дамовіліся аб развіцці супрацоўніцтва па шырокім спектры форм і напрамкаў, уключаючы акадэмічныя абмены, падрыхтоўку сумесных публікацый, удзел у навукова-тэхнічных мерапрыемствах, павышэнне кваліфікацыі ў галіне ландшафтнага праектавання і будаўніцтва, хімічнай тэхналогіі, прамысловага дызайну, біятэхналогіі, аховы навакольнага асяроддзя, матэрыялазнаўства, штучнага інтэлекту.  


Апублікавана: 20.10.2025