23 студзеня 2025 года ў НАН Беларусі пачала работу выстава дасягненняў і найбольш значных вынікаў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства прысвечана Дню беларускай навукі. Усяго ў рамках выставы прадстаўлена больш за 300 распрацовак і тэхналогій у выглядзе натурных узораў, макетаў, дзеючых мадэлей.
Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт на выставе прадстаўляе наступныя распрацоўкі:
• Біяшкло для рэгенерацыі касцяной тканіны
• Люмінесцыруючае шкло, шклокераміка і кераміка
• Тэхналогіі імпартазамяшчальных хімічных рэчываў для павышэння гідрафобнасці і трываласці паперы і кардону
• Тэхналогія катыённага павярхоўна-актыўнага рэчыва «Прэамідзін-Д» для замасляльнікаў шкловалакна
• Функцыянальнае шкло для абалонак жорсткага аптычнага валакна