18 красавіка 2026 г. Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт узяў удзел у Рэспубліканскім суботніку. Кіраўніцтва ўніверсітэта на чале з рэктарам Сяргеем Каспяровічам разам са студэнтамі праводзілі азеляненне і ўборку тэрыторыі каля новага спартыўнага комплексу з басейнам.




На прылеглай да басейна зялёнай зоне былі пасаджаны дэкаратыўныя культуры - дзёран, кізільнік бліскучы і міскантус кітайскі, прыбрана ламачча, якое апала лісце, падмецены праходы.








Што можа быць лепш, чым у сонечнае надвор'е сумесная праца па навядзенні парадку ў дружным калектыве ды з працоўным запалам - бачны канчатковы вынік і з'яўляецца пачуццё згуртаванасці. У гэтым і заключаецца сэнс мерапрыемстваў.
Прэс-служба
Апублікавана: 22.04.2026