Беларускі дзяржаўны
тэхналагічны ўніверсітэт
Belarusian State Technological University
АВРМ
Навука
Акцыя «Наша дзяцінства»

Дзяцінства – унікальны перыяд у жыцці чалавека. Словы, якія мы чулі ад мамы, зорнае неба, яркія фарбы кветак, бярозка пад акном бацькоўскага дома, смак бабуліных бліноў назаўжды застануцца ў нашай памяці.

У Міжнародны дзень абароны дзяцей у студгарадку прайшла акцыя «Наша дзяцінства», а таксама ў інтэрнаце № 1 была арганізавана выстава малюнкаў «Маленькія МЫ».

Смех, радасць, сяброўства, падтрымка, сям’я, шчасце, каханне, вёска, радасць – такімі словамі хлопцы апісвалі самы бесклапотны перыяд свайго жыцця.

Цытаты вядомых людзей нагадалі ўдзельнікам акцыі, наколькі важна не забываць, што ў кожным з нас жыве дзіця.

Лейтматывам мерапрыемства сталі вясёлыя дзіцячыя песні, якія выклікалі ў студэнтаў усмешку і ўздымалі настрой напярэдадні важных экзаменаў.

 

Педагогі-арганізатары жадаюць усім студэнтам поспеху і веры ў свае сілы і магчымасці!

Цытаты вядомых людзей нагадалі ўдзельнікам акцыі, наколькі важна не забываць, што ў кожным з нас жыве дзіця.

 


Апублікавана: 05.06.2023