17 студзеня ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце прайшоў Адзіны дзень інфармавання. З дакладам «Год якасці – залог поспеху сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны» перад прафесарска-выкладчыцкім складам з супрацоўнікамі ўніверсітэта выступіў старшыня Ленінскага раённага аддзялення партыі «Белая Русь» Кулік Сяргей Анатольевіч.
Дакладчык падкрэсліў важнасць дасягнення базавых якасных паказчыкаў для ўзроўню жыцця беларусаў. Прывёў прыклады з прадуктамі харчавання, аказаннем медыцынскіх паслуг у ахове здароўя, узроўнем навучання і адукацыі. Падрабязна праінфармаваў слухачоў аб падрыхтоўцы да правядзення ў лютым 2024 года электаральнай кампаніі. Заклікаў разумна і ўдумліва паставіцца да падзей, якія адбываюцца як у краіне, так і за мяжой, праявіць адзінства і грамадзянскую адказнасць, прыняўшы ўдзел у Адзіным дні галасавання 25 лютага.
Рэктар БДТУ Ігар Войтаў расказаў кандыдату ў дэпутаты Сяргею Куліку і прысутным аб надзённых пытаннях па рамонце і будаўніцтве студэнцкіх інтэрнатаў, неабходнасці для ўніверсітэта новага лабараторнага корпуса, а таксама павышэння зарплаты для пэўных катэгорый супрацоўнікаў універсітэта.